Вучні і педагогі Смілавіцкай сярэдняй школы № 2 стварылі унікальны музей, падобнага якому няма ў Беларусі.
Ад 17-га стагоддзя пачынаюць школьнікі экскурсаводы свой цікавейшы расповед пра стварэнне ў Беларусі мануфактурнай прамысловасці. Яны не толькі знаёмяць з матэрыяламі, але і ладзяць для наведвальнікаў тэматычныя тэатралізаваныя паказы. З такіх экскурсій можна даведацца пра існаваўшую ў Слуцку мануфактуру па вытворчасці шаўковых паясоў, пра першыя гуты (прадпрыемства па вытворчасці шкла), судаверфь ў Крычаве, Добрушскую папяровую фабрыку, Лагойскую ткацкую фабрыку. Мануфактурная вытворчасць у Беларусі з’явілася ў мінулыя стагоддзі намаганнямі буйных магнатаў, якія мелі матэрыяльныя рэсурсы для заснавання такой справы і выкарыстоўвалі прыгонных.
З асобым гонарам расказваюць вучні з гуртка «Юные экскурсаводы» пра рамесніцкія і прамысловыя традыцыі сваіх старажытных Смілавічаў, дзе быў адкрыты гарбарны завод, валюшная вытворчасць.
Многія вучні спрабуюць сябе ў авалодванні навыкамі здаўна вядомых тут рамёстваў. Так, на школьных паказах можна ўбачыць дэманстрацыю прыгожа вышытага імі адзення.
На здымках нашага фотарэпартажа вы бачыце членаў гуртка «Юныя Экскурсаводы», некаторыя моманты экскурсіі у школьным музеі, рэдкія дакументы і экспанаты.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.