Гэта бібліятэка размясцілася ў Завадскім раёне сталіцы і ўжо больш за семдзесят гадоў з’яўляецца прыцягальным месцам для наведвальнікаў усіх узростаў.
— Наша бібліятэка па праву завецца сямейнай, — расказала загадчыца Алена Мароз. — Гэта азначае, што ўся наша літаратура і перыядычныя выданні, усе нашы мерапрыемствы разлічаныя на любога чытача ў сям’і. Дзіцячая зала багатая на выданні айчынных і замежных аўтараў, у зале для дарослых таксама мноства кніг на любы густ. Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, якая аб’ядноўвае усе пакаленні, калектыў падрыхтаваў святочную праграму для малодшых школьнікаў і для дарослых чытачоў. Вучні паслухаюць займальны расповед пра дзіцячую літаратуру, паглядзяць мульцікі, убачаць інсцэніроўку беларускай казкі ў нашым тэатры лялек «Маладзічок». Артысты тэатра — супрацоўнікі бібліятэкі.
Пасля лялечнага спектакля маленькія наведвальнікі перамясціліся ў файе, дзе іх чакала цікавая экскурсія па экспазіцыі «Бабулін куток». Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі шмат прадметаў даўніны з ужытку тагачасных сялян і гараджан. Аповед пра гэтыя экспанаты стаў сваеасаблівым працягам размовы пра скарбы роднай мовы. Малеча таксама с задавальненнем бавілі час у кутку побач з кніжнымі паліцамі — там, як дома, можна было ўтульна размясцца на вялізнай мяккай канапе і крэслах.
Дарослыя наведвальнікі тым часам знаходзіліся ў галоўнай зале, дзе на вялікім экране паказвалі прэзентацыю літаратурна-паэтычнай імпрэзы пад назвай «Шануйце ж мову нашую...» Прысутныя даведаліся пра гісторыю міжнароднага свята, пачулі шмат новага пра скарбы беларускай мовы, чыталі вершы.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.