Вы тут

Як развівалася Савецкая армія ў першыя пасляваенныя гады


У 1946 годзе Савецкая армія аднаўлялася пасля Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на разгромленыя гарнізоны, баявая падрыхтоўка працягвалася. Паглыбіцца ў баявыя будні савецкага вайскоўца мне дапамаглі ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Выдалі форму, амуніцыю, запрасілі рэканструктараў, забяспечылі тэхнікай таго часу. Разам з байцамі ўдалося здзейсніць палявы выхад, асвоіць тактыку вядзення абарончага бою, азнаёміцца з баявой тэхнікай — адным словам, вярнуцца ў далёкае мінулае, у 1946 год.


10 ліпеня 1945 года з Берліна ў Савецкі Саюз адправіўся першы цягнік з дэмабілізаванымі байцамі Чырвонай Арміі. Тыя, каму трэба было яшчэ служыць, вярталіся ў месцы пастаяннай дыслакацыі. У Беларускую ваенную акругу эшалоны прыбывалі кожны дзень. Пачыналася новая старонка летапісу Савецкай арміі.

«Няспынна таму навучаць, як у баі паступаць» — гэты прынцып навучання быў вызначаны яшчэ Пятром І. У пасляваенны час ён быў як ніколі актуальны: у практыку падрыхтоўкі войскаў актыўна ўкараняўся баявы досвед. Нягледзячы на тое, што ў краіне, разбуранай вайной, было нямала цяжкасцяў, пастаянна праводзіліся палявыя выхады, маршы, буйнамаштабныя вучэнні з прыцягненнем усіх родаў войскаў, комплексныя манеўры.

Першы навучальны год у мірны час пачаўся 1 студзеня 1946 года. У верасні стартавалі першыя вучэнні. Інтэнсіўныя трэніроўкі праводзіліся на ўсіх узроўнях: ад зладжвання ўзводаў да батальённа-тактычных вучэнняў. Расслабляцца не было калі: напружанасць паміж былымі саюзнікамі СССР расла. Фултонская прамова Чэрчыля, вымаўленая 5 сакавіка 1946 года, стала пачаткам халоднай вайны. СССР рыхтаваўся да развіцця найгоршага сцэнарыя.

У 1945—1946 гадах ішло рэзкае скарачэнне вытворчасці ўзбраенняў. Калі не лічыць стралковай зброі, больш за ўсё скарацілася гадавая вытворчасць артылерыйскіх гармат і мінамётаў — прыблізна на 100 тысяч. У той жа час у 1946 годзе з'явіліся першыя савецкія рэактыўныя самалёты, у 1947 годзе — стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-4. СССР быў вымушаны ўдзельнічаць у гонцы ўзбраенняў.

Т-55 — адзін з танкаў, які адносіцца да першага пасляваеннага пакалення. Быў створаны ў 1958 годзе і вырабляўся да 1979 года. Усяго — каля 20 мадыфікацый. Танк лічыўся самым масавым у свеце — 70 тысяч машын. Гэта першы танк у Савецкім Саюзе, які быў абсталяваны паўнавартаснай сістэмай супрацьатамнай абароны.

Асаблівую ўвагу савецкія канструктары ўдзялялі стварэнню баявых машын, здольных не толькі наносіць агнявое паражэнне саперніку, але і забяспечваць транспарціроўку пяхоты або дэсанта да месца выканання задач. Легендарная БМП-1 — першая баявая серыйная машына пяхоты ў свеце, якая была створана ў СССР, пачала вырабляцца з 1966 года. Дарэчы, яна плавае. Толькі не за кошт вадамётных рухавікоў, а дзякуючы перамотцы гусеніц. Хуткасць невялікая — усяго сем кіламетраў за гадзіну, але гэта дадае ёй пэўнай мабільнасці. Экіпаж складаецца з трох чалавек: механіка-кіроўцы, камандзіра, аператара-наводчыка.

Рэбрэндынгу падлягала ўся сістэма супрацьпаветранай абароны. Ствольная зенітная артылерыя змянялася зенітна-ракетнымі комплексамі. З'явіліся спецыяльныя палігоны для ракетчыкаў. Але галоўным пытаннем на парадку дня было стварэнне ядзернай зброі. 29 жніўня 1949 года Савецкі Саюз паспяхова правёў выпрабаванні першага ядзернага зараду на Сяміпалацінскім палігоне. Ваенная дактрына Савецкага Саюза вызначалася як абарончая, зыходзячы з мірнай палітыкі СССР, і мела на ўвазе падрыхтоўку Узброеных Сіл і краіны ў цэлым да барацьбы з агрэсарам. Прадугледжваўся толькі ядзерны ўдар у адказ.

З 1949 года прызыў у армію ажыццяўлялі адзін раз на год: у лістападзе-снежні. Тэрмін службы ў сухапутных войсках і авіяцыі быў устаноўлены як тры гады, у флоце — чатыры. Праз два гады пасля заканчэння вайны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР быў зацверджаны новы тэкст прысягі. Урачысты фармат захаваўся, аднак змест крыху змяніўся.

У пасляваенны час само жыццё запатрабавала радыкальных пераўтварэнняў усёй абароннай арганізацыі дзяржавы. Адначасова з інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкай, развіццём ваеннай прамысловасці армія дапамагала адраджаць гарады, узнімаць народную гаспадарку, транспарт, навуку. Усё — дзеля таго, каб не дапусціць новай вайны.

Ганна ЧЫЖ-ЛІТАШ

Фота з архіва аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».