На развіццё культуры сёлета выдаткуюць больш за Br182 млн з рэспубліканскага бюджэту. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023 год», якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.
«Урадам прыняты ўсе меры па забеспячэнні стабільнай работы галіны. У рэспубліканскім бюджэце на бягучы год прадугледжана больш за Br182 млн на развіццё культуры, што на 20,1% больш, чым у 2022 годзе. Разам з тым захоўваецца актуальным пытанне ўзроўню заработнай платы ў сферы, задача прыярытэтнага павышэння памеру аплаты працы асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы. Пастаўленая праграма дзейнасці ўрада, да 2025 годзе заработная плата работнікаў будзе даведзена да 80% ад сярэдняга рэспубліканскага ўзроўню. І мы гэтую тэндэнцыю штогод павінны падтрымліваць, каб выйсці на зададзеныя паказчыкі», — распавёў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў цэлым сфера культуры летась спрацавала ўстойліва, прадэманстраваўшы прырост у параўнанні з 2021 годам. «Тэмп росту пазабюджэтных даходаў склаў 120,6%, але мы павінны ўлічваць, што гэта нізкая база 2021 года. Перавыкананы ўстаноўлены ўрадам нарматыў расходаў на культуру на аднаго жыхара. Пры ўстаноўленым нарматыве ў 1,5 базавыя велічыні выдаткі склалі 2,1 базавыя велічыні, г.зн. забяспечылі рост экспарту паслуг. Нягледзячы на рост пазабюджэтных даходаў арганізацый культуры, яны яшчэ не дасягнулі паказчыкаў дапандэмійнага перыяду. Іх сярэдні ўзровень у мінулым годзе склаў 94,1% да ўзроўню 2019 года. А ўзровень экспарту па падначаленым Міністэрству арганізацыям — 91,5%. Таму арганізацыям сферы культуры трэба даводзіць больш напружаныя задачы па самастойнаму заробку сродкаў», — падкрэсліў ён.
Фота: БелТА
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».