Вы тут

Акцыя «Я служу!» у Мачулішчах. Фотарэпартаж


Сёння на тэрыторыі 49-й радыётэхнічнай брыгады ВПС і войскаў СПА і 50-й змешанай ордэна Чырвонай Зоркі авіяцыйнай базы ў Мачулішчах адбылося адно з галоўных мерапрыемстваў Рэспубліканскай акцыі «Я служу!», прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа і Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Герояў Савецкага Саюза І.Ц. Удавенкі  і М.В. Гаманенкі. 

Па вайсковай часці маладыя людзі ішлі ў суправаджэнні намесніка камандзіра 49-й радыётэхнічнай брыгады па ідэалагічнай рабоце падпалкоўніка Артура Бабахяна. Ён знаёміў іх з салдацкім побытам, распавёў, колькі чалавек жыве ў казарме, як уладкаваны іх дзень і нават паказаў, што яны захоўваюць у сваіх тумбачках. Таксама маладым людзям была прадэманстравана службовая і парадная ваенная форма. Цікава, што прымерыць яе выказалі жаданне не толькі хлопцы, але і дзяўчаты. 

Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў адзначыў, што традыцыйная акцыя «Я служу!» накіравана на тое, каб далучыць маладых людзей да разумення важнасці ведаў пра асновы абароны нашай Радзімы. Таксама ў рамках міжнароднага інтэрактыўнага гісторыка-патрыятычнага праекта БРСМ «Лічбавая зорка» сёння была алічбавана Алея Герояў у г. п. Мачулішчы.

— Такія месцы, як Алея Герояў на тэрыторыі вайсковай часці ў Мачулішчах, вельмі важныя з пункту гледжання разумення таго, што такое патрыятызм, — пракаментаваў Аляксандр Лук’янаў.

Трэба адзначыць, што акрамя БРСМ вайсковую часць у Мачулішчах наведалі і прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын з адметнай місіяй.

— БРСМ прыехаў сюды з акцыяй «Я служу!», прывёз маладых хлопцаў для таго, каб яны ўбачылі, як жывуць вайскоўцы. А з чым могуць прыехаць жанчыны да мужчын, сыноў нашых, якія тут служаць, якія абараняюць рубяжы нашай Радзімы? Вядома, з пірагамі, — адзначыла старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская. — Цяпер па ўсёй краіне ідзе акцыя, якая называецца «Маміны пірагі». Ва ўсе вайсковыя часці прыязджаюць нашы жанчыны. Гэта традыцыя чаявання, традыцыя матчыных пірагоў. Хочацца, каб мужчыны ўзгадалі пра цяпло матуліных рук.

У канцы ўдзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел ва ўрачыстым парадзе на плошчы Герояў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.