Вы тут

На АНТ стартуе чарговы сезон серыяла «Тэст на цяжарнасць-3»


У панядзелак вечарам 27 лютага на тэлеканале АНТ стартуе адна з чаканых прэм'ер — паказ чарговага сезона серыяла «Тэст на цяжарнасць-3». Шматсерыйны кінафільм пра жыццё і адносіны Наталлі Бахмецьевай (Святлана Іванова) працягвае знаёміць гледачоў з гісторыяй знакамітага ўрача і яе калег, дзякуючы якім штодня ў свет прыходзяць новыя людзі.


У цэнтры сюжэта новага сезона па-ранейшаму жыццёвыя перыпетыі доктара Бахмецьевай, у якой пачаўся новы, пераломны, перыяд. Пастаянныя канфлікты з галоўным урачом вымушаюць жанчыну пакінуць перынатальны цэнтр і шукаць сабе новае месца працы, дзе яе талент быў бы запатрабаваны ў поўнай меры. Аднак, аказваецца, зрабіць тое вельмі няпроста. А вось у асабістым жыцці за сэрца Наталлі па-ранейшаму змагаюцца дастойныя мужчыны. Каму ў выніку яна аддасць перавагу — пытанне адкрытае...

Акцёрскі склад у новым сезоне папоўніўся: цяпер тут можна ўбачыць Крысціну Арбакайтэ, Яўгена Проніна, але не абыдзецца і без любімых ужо Аляксандра Яцко, Лянкі Грыу, Кірыла Грэбеншчыкова і іншых. Глядач зноў будзе назіраць за тым, як яго любімыя персанажы праяўляюць сябе ў звыклых і зусім новых абставінах. Нязменна ж кожны з герояў змагаецца за жыццё пацыентаў і сваё асабістае шчасце. А як тое адбываецца — зусім хутка ўбачым на канале АНТ.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».