Вы тут

Брыло: У 2023 годзе плануем экспартаваць сельгаспрадукцыі мінімум на $8,5 млрд


У 2023 годзе плануецца экспартаваць сельгаспрадукцыі мінімум на $8,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло падчас выніковай калегіі ведамства, перадае БелТА.


«Экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў 2022 годзе павялічыўся на 24,2% і дасягнуў $8,3 млрд. Прырост склаў $1,6 млрд. Забяспечана станоўчае знешнегандлёвае сальда ў памеры $3,4 млрд, што на $1,3 млрд, або 59%, больш ўзроўню 2021 года. Удзельная вага экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны з агульнага аб’ёму экспарту Беларусі склала 22%. У 2023 годзе плануем экспартаваць сельгаспрадукцыі мінімум на $8,5 млрд, але будзем імкнуцца перавысіць і гэтую планку», — сказаў Ігар Брыло.

Міністр таксама адзначыў, што рэкордны ўраджай у 2022 годзе склаўся ў раслінаводстве. Акрамя таго, павялічыліся аб’ёмы вытворчасці малака і птушкі, што як раз дазволіла рэалізаваць рэкордны аб’ём экспартнай выручкі. «Значную ролю тут адыгралі вялікія аб’ёмы малака і мяса, якія прадаваліся. У той жа час на нашу карысць склаўся рост цэн, як на рынку РФ, так і іншых краін», — дадаў кіраўнік Мінсельгасхарча. Па яго словах, пастаўкі прадуктаў харчавання ажыццяўляліся ў 100 краін свету.

«Кожны год мы адкрываем 7-8 новых рынкаў. Цяпер вялікую ўвагу ўдзяляем рынку Кітая, у прыватнасці па экспарце каўбасных вырабаў, вяндліны, птушкі, гавяддзіны. Плануем і далей весці з імі перамовы па пашырэнні асартыменту», — падкрэсліў Ігар Брыло.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.