Вы тут

Андрэйчанка аб заканатворчасці пасля рэферэндуму па змяненнях у Канстытуцыю


27 лютага 2022 года адбыўся ўсенародны рэферэндум, на якім была прынята абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Мінуў год, як краіна скарэкціравала Асноўны Закон, а сістэма дзяржаўнага кіравання прыступіла да рэалізацыі яго палажэнняў у жыццё. У рамках гэтага працэсу сваімі думкамі з намі падзяліўся Старшыня палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.


Такая значная палітычная падзея, як абнаўленне Канстытуцыі, — важны крок для любой дзяржавы. Аднак гэта заканамерны працэс, абумоўлены развіццём грамадства і тэхналогій, трансфармацыяй міжнародных і ўнутрыпалітычных адносін, змяненнем свету і сацыяльных інстытутаў. Асноўны Закон краіны павінен адпавядаць патрабаванням часу, адлюстроўваць светапоглядную пазіцыю і каштоўнасныя арыенціры грамадства, забяспечваць захаванасць нацыянальнай самабытнасці і культуры, ствараць умовы для развіцця і росквіту дзяржавы і яе грамадзян. Змест абноўленай Канстытуцыі, кожнае яе слова ў поўнай меры адпавядаюць абазначаным параметрам.

Беларусь паслядоўна рэалізоўвае ўласныя палітычныя ўстаноўкі, у аснове якіх інтарэсы простых людзей і народаўладдзе, традыцыйныя каштоўнасці і клопат аб грамадзянах, гістарычная памяць і развіццё грамадскіх інстытутаў. На працягу ўсяго 2022 года ажыццяўлялася перапрацоўка заканадаўчых актаў у адпаведнасці з палажэннямі Асноўнага Закона краіны. З запланаваных 88 законаў на гэты час у поўным аб'ёме завершана 35, а 23 дакументы разгледжана ў першым чытанні. Сярод найбольш значных у другім чытанні прыняты законы:

«Аб Усебеларускім народным сходзе», «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», аб змяненні законаў «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», «Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў», «Аб змене Выбарчага кодэкса». Яны базавыя для далейшага ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства.

Фота: БелТА

Сацыяльная справядлівасць і гістарычная памяць

Дзяржава паслядоўна ўвасабляе ў жыццё палажэнні, замацаваныя ў Канстытуцыі. Сацыяльна арыентаваная палітыка, якая абвяшчаецца Асноўным Законам нашай краіны, дала новы імпульс фарміраванню спрыяльнага асяроддзя для жыцця людзей.Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, падтрымка шматдзетных сем'яў і моладзі, клопат дзяржавы аб пажылых людзях і інвалідах, кантроль цэнаўтварэння і ахова здароўя, — гэта далёка не поўны пералік напрамкаў, якія паслядоўна рэалізоўваюцца ў нашым грамадстве. Каля 50 % бюджэту краіны ў 2023 годзе накіравана на сацыяльныя патрэбы і праграмы, а сацыяльная справядлівасць — аснова нашай палітыкі. На сёння ўнесены карэктывы ў Кодэксы аб шлюбе і сям'і, аб зямлі, законы «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь», «Аб ахове здароўя», «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў», «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».

Тэзіс аб тым, што «дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», адлюстраваны ў артыкуле 15 Канстытуцыі, атрымаў сваё развіццё ў Законе «Аб генацыдзе беларускага народа», прынятым напярэдадні рэферэндуму, у рамках расследавання Генеральнай пракуратуры, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ім, у мерапрыемствах Года гістарычнай памяці і патрыятычных акцыях, якія праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны, у палажэннях Кодэкса аб культуры. Беларускае грамадства выразна ўсведамляе, што захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым народа — аснова развіцця дзяржаўнасці.

Грамадзянская супольнасць і народаўладдзе

Цяпер істотна трансфармуецца грамадзянская супольнасць. Замацаванае ў артыкуле 36 Асноўнага Закона права грамадзян «на стварэнне палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў і ўдзел у іх дзейнасці» рэалізоўваецца праз законы «Аб асновах грамадзянскай супольнасці» і «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў». У 2022 годзе быў дадзены імпульс актывізацыі партыйнага будаўніцтва і грамадскай дзейнасці. Сёння можна гаварыць аб фарміраванні айчыннай партыйнай сістэмы, дзе палітычная барацьба набывае канструктыўны выгляд і прымяняе адэкватныя спосабы адстойвання інтарэсаў розных слаёў грамадства.

Паралельна ідзе працэс удасканалення выбарчай сістэмы краіны. У абноўленай Канстытуцыі замацавана права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты за палітычнымі партыямі, што істотна пашырае іх магчымасці па ўплыве на працэсы, якія адбываюцца ў краіне. У рамках рэалізацыі канстытуцыйных палажэнняў перапрацаваны Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Мы выразна разумеем, што ў дзяржаве павінны існаваць ахоўныя механізмы, якія забяспечваюць паступальнае развіццё і пераемнасць абранага народам курсу. З гэтай мэтай у Асноўным Законе краіны замацавана палажэнне аб тым, што «Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, які пастаянна пражывае ў краіне не менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, які не мае і не меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы або віду на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, якая дае права на льготы і іншыя перавагі», а таксама забарона «на фінансаванне выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў замежнымі дзяржавамі, арганізацыямі, грамадзянамі». Гэта гарантыя суверэнітэту краіны і адстойвання нацыянальных інтарэсаў будучымі пакаленнямі палітычных эліт.

З гэтай жа мэтай у Канстытуцыі замацаваны змены сацыяльнага ладу краіны і статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, які выконвае стабілізацыйную і каардынацыйную функцыі ў грамадстве. Па сутнасці, гэта зварот да вечавых славянскіх традыцый і дэмакратычных вытокаў, якія атрымалі сваё развіццё ў законах «Аб Усебеларускім народным сходзе», «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Вопыт «каляровых рэвалюцый» і дзяржаўных пераваротаў у розных кутках свету, падзеі 2020 года ў нашай дзяржаве абумовілі неабходнасць замацавання ў Канстытуцыі палажэнняў аб пераемнасці ўлады ў асаблівы перыяд, у тым ліку ў выпадку гібелі Кіраўніка дзяржавы або немагчымасці выканання ім абавязкаў. Дэталізацыя і механізм рэалізацыі знайшлі адлюстраванне ў законах, прынятых на працягу 2022 года.

Не засталіся без увагі беларускіх заканадаўцаў і спецыфічныя палажэнні Асноўнага Закона ў частцы абароны персанальных даных, інфармацыйнага супрацьстаяння, віртуальнай прасторы, развіцця атамнай энергетыкі, удасканалення выбарчай сістэмы, карэкціроўкі паўнамоцтваў галін улады. Па сутнасці, ахоплены ўсе сферы функцыянавання дзяржавы і яе інстытутаў. За год праведзена тытанічная работа, вынікі якой рэалізаваны ў дзясятках заканадаўчых актаў, якія раскрываюць асаблівасці нацыянальнай мадэлі развіцця.

Абноўленая Канстытуцыя краіны, ухваленая беларускім народам 27 лютага 2022 года, стала асновай для далейшага стварэння, развіцця беларускай дзяржаўнасці, удасканалення сацыяльных інстытутаў.

Зроблена шмат, але не варта расслабляцца. Ва ўмовах знешняга прэсінгу нацыянальная сістэма дзяржаўнага кіравання прадэманстравала адаптыўнасць і жыццяздольнасць, а беларускі народ — давер да ўлады і прыхільнасць абранаму шляху развіцця. Да канца 2023 года парламентарыям трэба завяршыць перапрацоўку заканадаўства ў адпаведнасці з палажэннямі абноўленага Асноўнага Закона краіны, стварыўшы базіс для вырашэння трыадзінай задачы: абароны дасягненняў грамадства, захавання вектара развіцця дзяржавы, прымнажэння духоўных і матэрыяльных патэнцыялаў у інтарэсах паляпшэння жыцця людзей. У сваю чаргу, кожны грамадзянін на сваім месцы мае рэальную магчымасць унесці ўклад у будучыню краіны, грамадства, сям'і. Бо менавіта мы — беларускі народ, жывём на сваёй зямлі, паслядоўна ствараем гісторыю, фарміруем прынцыпы і выпрацоўваем законы, па якіх будуць жыць нашы дзеці і ўнукі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.