Вы тут

Петрышэнка: дзяржава вялікую ўвагу надае развіццю маладзёжнай палітыкі


Дзяржава вялікую ўвагу надае развіццю маладзёжнай палітыкі ў краіне. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас правядзення гранд-фіналу рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі», перадае БелТА.


«Дзяржава вельмі вялікую ўвагу надае развіццю маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне, каб моладзь актыўна ўдзельнічала ў грамадска-палітычных мерапрыемствах, у сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі, дэманстравала свае інтэлектуальныя магчымасці. Галоўнае, каб гэта ўсё служыла на карысць Беларусі», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, прыняты шэраг праграмных дакументаў, якія падтрымліваюць моладзь, іх распрацоўкі. Таксама дзейнічае падпраграма па маладзёжнай палітыцы. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы актыўна падтрымлівае развіццё інтэлектуальных здольнасцей моладзі. Функцыянуюць фонды па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, дзе выдаюцца адпаведныя гранты для развіцця і ўкаранення распрацовак. «У цэлым моладзі прадастаўлены ўсе ўмовы для таго, каб яна маглі атрымаць якасную адукацыю і прафесійна рэалізавацца менавіта ў нашай краіне», — падкрэсліў ён.

Праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «100 ідэй для Беларусі» ужо больш за 10 гадоў актыўна крочыць па краіне і залучае ў яго моладзь. Віцэ-прэм’ер адзначыў, што толькі сёлета на ўдзел у праекце паступіла 1,2 тыс. заявак. Сёння дэманструецца 129 аўтарскіх распрацовак, і адпаведная камісія вызначыць лепшыя працы.

«У нашай моладзі светлыя, цікавыя, перспектыўныя ідэі. Мы будзем падтрымліваць нашых рабят у іх памкненнях, каб яны развіваліся», — канстатаваў намеснік прэм’ер-міністра.

12-ы сезон Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» стартаваў 15 лістапада 2022 года. Да рэспубліканскага фіналу адбылося 66 занальных (раённых) адборачных тураў у раёнах, 6 абласных і Мінскі гарадскі туры, адборачны тур Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўпершыню — міжвузаўскі тур (плюс 6 занальных). Важнай асаблівасцю 12-га сезона праекта стала правядзенне комплексу практыка-арыентаванага навучання асновам стварэння, прэзентацыі і прасоўвання і рэалізацыі маладзёжных распрацовак. Па ўсёй рэспубліцы адбылося 75 навучальных мерапрыемстваў.

Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца БРСМ сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі, НАН Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. Генеральны партнёр рэспубліканскага фіналу — ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прэв’ю: БелТА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?