Вы тут

Зваротная сувязь, міжнародныя зносіны і ўдасканаленне заканадаўства


Чым быў адметны працоўны тыдзень ў Савеце Рэспублікі.


  • Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы. У ёй узялі ўдзел міністр унутраных спраў, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Мінску Іван Кубракоў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінгарвыканкама, кіраўнікі адміністрацый раёнаў горада. Падчас нарады быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, якія датычацца забеспячэння жыццядзейнасці сталіцы, а таксама арганізацыі разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку прынятых у ходзе асабістага прыёму грамадзян спікерам верхняй палаты парламента.
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у абмеркаванні пытанняў эканамічнай бяспекі краіны, якое адбылося ў рамках праекта «Дэпутацкі клуб». Удзельнікі сустрэчы акцэнтавалі ўвагу на асноўных выніках работы прамысловага комплексу сталіцы ў 2022 годзе, вызначылі ключавыя задачы на 2023 год у кантэксце эканамічнай бяспекі краіны. Як адзначыла Таццяна Рунец, удзельная вага Мінска ў валавым унутраным прадукце краіны складае 30 %, у аб'ёме прамысловай вытворчасці — 16 %, інвестыцый у асноўны капітал — 20 %. Такая высокая канцэнтрацыя эканамічнай актыўнасці, па яе словах, прад'яўляе асаблівыя патрабаванні да ўстойлівай работы сталічных прадпрыемстваў для забеспячэння эканамічнай бяспекі ўсёй краіны.
  • Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец правёў прамую тэлефонную лінію, падчас якой да сенатара паступіла шэсць тэлефонных званкоў. Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, датычыліся заканатворчай дзейнасці, рэалізацыі права на памілаванне, абскарджання і выканання судовых пастаноў. Былі сярод тых, хто тэлефанаваў, і нязгодныя з рашэннямі мясцовых органаў улады. Парламентарый даў неабходныя кансультацыі, у тым ліку растлумачыў парадак звароту ў органы пракуратуры, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама механізм абароны правоў у судовым парадку.
  • Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі ўзяў удзел у анлайн-сустрэчы з дэпутатамі парламенцкай групы «Мексіка — Беларусь» Палаты дэпутатаў Генеральнага кангрэса Мексіканскіх Злучаных Штатаў. Валерый Бельскі падкрэсліў неабходнасць актывізацыі міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Мексікі, звярнуў увагу на рэальныя магчымасці для ўмацавання беларуска-мексіканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння гуманітарных кантактаў, развіцця культурных, адукацыйных, турыстычных сувязяў. Бакі дамовіліся аб сумеснай падтрымцы прасоўвання пытання аб узаемным адкрыцці пасольстваў у сталіцах дзвюх дзяржаў.
  • Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Ірына Старавойтава і Таццяна Рунец удзельнічалі ў пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое праходзіла на базе УП «Святлопрыбор» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Асноўнае пытанне, вынесенае на абмеркаванне, датычылася вынікаў работы сістэмы міністэрства ў 2022 годзе, задач на сёлета. Як заўважыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, у 2022 годзе была праведзена значная работа па ўдасканаленні заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы. «Савет Рэспублікі адобрыў чатыры законапраекты, арыентаваныя на падтрымку насельніцтва, абарону правоў грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, — нагадала Таццяна Рунец. — Прыняты новы для нашай рэспублікі Закон «Аб аб'яднаннях наймальнікаў». Але нягледзячы на тое, сацыяльны парадак дня заканадаўцаў застаецца вельмі насычаным. Нас чакае сумесная з Мінпрацы і сацабароны работа над законапраектам, які прадугледжвае карэкціроўку законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання. Важна, каб прапанаваны пакет навел быў сапраўды запатрабаваны насельніцтвам, каб гэта не стала нейкім фармальным удасканаленнем заканадаўства для справаздачы».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?