Вы тут

Падпісаны пагадненні па фарміраванні цаны на расійскі газ для Беларусі да 2025 года


Падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія вызначаюць умовы фарміравання цаны на расійскі газ для Беларусі і нацэнкі ААТ «Белтрансгаз» на перыяд да 2025 года ўключна, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


У Маскве адбылася рабочая сустрэча Міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расіі Мікалая Шульгінава.

Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, у тым ліку ход рэалізацыі саюзных праграм па фарміраванні аб’яднаных рынкаў электраэнергіі і прыроднага газу.

Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» ад 25 лістапада 2011 года.

Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь на ўзроўні 2022 года.

Фота: ТГ-канал Мінэнерга

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?