Вы тут

У Гомелі спынена спроба правядзення масавай акцыі з удзелам непаўналетніх


Сёння ў абласным цэнтры па закліках, апублікаваных у сацыяльных сетках і месэнджарах, каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Сакрэт» сабраліся прыхільнікі так званага ПВК «Рэдан».


Як стала вядома, субкультура ПВК «Рэдан» узнікла ў якасці пераймання японскай мультыплікацыі Hunter x Hunter аб злачыннай групоўцы «Геней Рэдан» і адзначаецца магчымым удзелам яе прыхільнікаў у масавых бойках у гандлёвых цэнтрах.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна адрэагавалі на спробу правядзення незаконнага масавага мерапрыемства. Без прымянення фізічнай сілы ў органы ўнутраных спраў даставілі 200 чалавек, 183 з якіх з’яўляюцца непаўналетнімі.

У цяперашні час у адносінах да затрыманых праводзіцца праверка, іх дзеянням даецца прававая ацэнка. Падлеткі да 16 гадоў атрымаюць папярэджанні з пастаноўкай на «ўлік» у інспекцыю па справах непаўналетніх. Тым, хто старэйшы за 16 гадоў, дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай масавай акцыі. Разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

— Паважаныя бацькі, звяртайце ўвагу на захапленні вашых дзяцей, цікаўцеся іх жыццём, кантралюйце, з кім яны маюць зносіны, у тым ліку ў інтэрнэце, — рэкамендуе начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр БЛІЗНЮК. — Падпішыцеся на іх у сацыяльных сетках — так вы зможаце бачыць круг віртуальных знаёмых. Каб дзіця не стала ахвярай злачынства і само не апынулася ўцягнутым у супрацьпраўныя дзеянні, даведвайцеся, дзе, як і з кім яно праводзіць вольны час.

Супрацоўнікі міліцыі пастаянна праводзяць маніторынг інтэрнэт-рэсурсаў дэструктыўнай накіраванасці. У адносінах да тых, хто прытрымліваецца незаконных заклікаў да несанкцыянаваных масавых акцый, будуць прымяняцца жорсткія меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?