Вы тут

Адкрылася выстаўка твораў беларускіх мастакоў


Гэты вернісаж размясціўся ў галоўнай зале Дома дружбы. На палотнах вядомых беларускіх майстроў і маладых мастакоў прыгожыя пейзажы, нацюрморты, партрэты жыхароў сонечнай Балгарыі. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Балгарыі ў Беларусі, актывісты Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.


Выступаючы на адкрыцці выстаўкі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў адзначыў, што экспазіцыя адлюстроўвае сяброўства народаў дзвюх дзяржаў, прыпыніць якое не здольныя ніякія палітычныя пытанні. Такога ж меркавання прытрымліваецца і загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прафесар Яўгеній Шунейка.

Сярод напісанага з натуры ёсць таксама творы, дзе мастак пераносіць гледача ў далёкія часы, аднаўляючы на палатне вядомыя гістарычныя падзеі. Так карціна Яўгена Шунейкі паказвае момант размовы легендарнага генерала Іёсіфа Гурко з жыхарамі вызваленай Сафіі 4 студзеня 1878 года. Вядома, што гэты ваенаначальнік з’яўляўся прадстаўніком вядомага беларускага роду Гурко.

Да беларускіх аўтараў выставы далучыўся і ўжо вядомы беларускім аматарам жывапісу таленавіты кітайскі мастак Чжан Юнін, яго пейзажы паказваюць чароўныя пейзажы чарнаморскага ўзбярэжжа Балгарыі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?