Вы тут

Жыхары пасёлка Дачны просяць не закрываць паліклініку


З такой просьбай ад імя жыхароў звярнуліся на прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі Раіса Лаўрэнава са сваім сынам Яўгенам, інвалідам першай групы.


— Анатоль Міхайлавіч, паліклініку № 12 не закрываць трэба, а дапамагчы ёй з абсталяваннем, — папрасіла жанчына. — Урачы там выключныя, рукі ў іх залатыя, але на старой апаратуры цяжка працаваць. Калі паліклініку закрыюць, нам трэба будзе дабірацца да 9-й або 10-й. Але гэта далёка і нязручна. Будынак нашай паліклінікі добры, крыху яго падрамантаваць і будзе цудоўна. Ад імя ўсяго пасёлка прашу. Толькі абсталяванне для флюараграфіі і стаматалогіі абнавіце для пачатку. Калі сына вазіла на флюарограф ў 10-ю паліклініку, сядзелі дзве гадзіны з тэмпературай. Там шмат народа і без нас. 

Жанчына паведаміла, што з праблемай звярталіся ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя аблвыканкама, але лічыць, што прымаемыя там меры былі недастатковыя.

Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў патлумачыў:

— 12-я паліклініка — гэта былая ведамасная, бліжэйшыя да яе 9-я і 10-я. За 12-й замацаваныя 14 тысяч чалавек. Праводзілі абследаванне паліклінікі і апытвалі людзей. Асноўная праблема — гэта транспарт. Гарадскі аўтобус даязджае да чыгуначнага вакзала, і гэта бліжэй да 12-й паліклінікі, чым да той жа 9-й. Но апошняя не запоўненая цалкам, там абслугоўваецца невялікая колькасць людзей. Нядаўна там паставілі новы рэнтген апарат, а флюарограф ёсць у 10-й. Таму туды і накіроўваюць пацыентаў. Плануем зрабіць 12-ю паліклініку філіялам адной або 9-й, або 10-й і пакінуць у ёй пакуль толькі стаматалогію. І будзем глядзець, што рабіць з ёй далей. Улічваючы, што за апошні час насельніцтва Магілёва знізілася, 12 паліклінік для горада — гэта зашмат.

Сын жанчыны Яўген паскардзіўся ў сваю чаргу на праблему з нагой, якую траўміраваў некалькі гадоў таму. Разам з маці панаракаў на тое, што яму прызначаюць толькі мазі і абязбольваючыя лекі, а дзейснае лячэнне не робяць. У выніку гематома трэці год не праходзіць.

Аляксандр Старавойтаў на гэта адказаў, што Яўгена Лаўрэнава на днях у чарговы раз прымаў траўматолаг, прапісаў супрацьзапаленчыя таблеткі.

Губернатар паабяцаў разабрацца з усімі пытаннямі, якія хвалююць жанчыну, яшчэ раз вывучыць магчымасці 12-й паліклінікі, пагутарыць з насельніцтвам, і даць абгрунтаваны адказ. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.