Вы тут

MALANKA запусціла зарадны модуль на электракары для юрыдычных асоб


Кампаніі, якія карыстаюцца электрамабілямі, з 1 сакавіка могуць атрымліваць новую паслугу ад аператара сеткі электразаправак MALANKA — завесці адзіны акаунт для ўсіх аўто свайго электрапарку. У асабістым кабінеце модуля для запраўкі электракараў можна рэгістраваць ці выдаляць неабмежаваную колькасць карыстальнікаў зарадных станцый, адсочваць статыстыку і гісторыю зарадных сесій, бачыць суму грошай на балансе кампаніі і гісторыю іх паступлення.


Фота аўтара.

Згодна са статыстыкай, летась у свеце прадалі каля 9,8 млн электрааўто, а эксперты мяркуюць, што да 2025 года ўключна продаж будзе штогод павялічвацца на 45 %, калі кожны трэці аўтамабіль на Зямлі стане электрычным.

Каб стаць кліентам новай паслугі, юрыдычнай асобе дастаткова азнаёміцца з дагаворам публічнай аферты, запоўніць на сайце MALANKA заяву з неабходным камплектам дакументаў і атрымаць логін і пароль для ўваходу ў асабісты кабінет модуля. Вадзіцелі падчас зарадкі будуць выкарыстоўваць агульны баланс прадпрыемства з адлюстраваннем сесій у сваёй праграме.

З дапамогай модуля можна даведацца яшчэ і пра сярэднюю працягласць зарадкі, колькасць ужытай электраэнергіі ў кВт•г, зрасходаваную за пэўны прамежак часу колькасць грошай, а таксама пра лакацыі, на якіх зараджаюцца электрааўто.

Шматлікія кампаніі ў Беларусі імкнуцца перайсці на карыстанне электракарамі, бо бачаць у іх эканамічную выгаду для сябе, упэўнены намеснік генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» Андрэй Коцік:

— Да нас звярталася шмат такіх кампаній для вырашэння пытання па спрашчэнні зарадкі вялікай колькасці аўто. І мы знайшлі просты і зручны спосаб зрабіць гэта. Дзякуючы модулю для юрыдычных асоб яны цяпер маюць адзіны акаунт для ўсяго аўтапарку, а яшчэ могуць атрымліваць скідкі ад колькасці спажываемай электраэнергіі пры зарадцы электракараў.

Кошт паслугі па зарадцы ў сеці электразаправак пры гэтым застанецца ранейшым: 0,40 рубля/кВт•г — за павольную зарадку, і 0,49 рубля/кВт•г — за хуткую. Аднак для юрыдычных асоб прадугледжана бонусная праграма са скідкамі па прагрэсіруючай шкале. Памер зніжкі будзе залежаць ад колькасці электраэнергіі, ужытай пры зарадцы электракара ў папярэднім месяцы. . 

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».