А на наступным тыдні нас чакаюць моцныя маразы да мінус 15 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу раніцай і днём праявіцца ўплыў вільготнай паветранай масы, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове дня пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу.
У суботу нас чакаюць змены сінаптычнага рэжыму. У гэты дзень надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца са Скандынавіі на Пскоўскую вобласць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, днём з дажджом.
У нядзелю яшчэ мацней «запахне» зімой. 5 сакавіка наша тэрыторыя акажацца пад уплывам тылавой часткі цыклону, які сыходзіць на Верхнюю Волгу. У многіх раёнах краіны чакаецца снег, мокры снег, слабая мяцеліца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 1–7 са знакам мінус, максімальная днём — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.
Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусі па-ранейшаму будзе пераважаць марознае надвор’е. У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег.
У аўторак месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег.
Сяргей КУРКАЧ
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
«У школе можна цалкам рэалізаваць сябе».
Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.