Вы тут

Сёння дзень памяці ахвяр Мінскага гета


У Мінску ў мемарыяльным комплексе «Яма» у дзень 81-й гадавіны з дня трагедыі прайшоў жалобны мітынг. У былым кар’еры на ўскраіне горада 2 сакавіка 1942 года было знішчана больш за пяць тысяч вязняў Мінскага гета.


На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі яўрэйскіх грамадскіх і рэлігійных арганізацый, супрацоўнікі пасольства Дзяржавы Ізраіль у Беларусі, пасольстваў іншых краін, жыхары сталіцы, моладзь, якая цікавіцца гісторыяй генацыду ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. 

Сваімі думкамі і ўспамінамі падзялілася былы вязень Мінскага гета Фрыда Рэйзман. Прагучалі словы малітвы за нявінных ахвяр, прысутныя ўсклалі жывыя кветкі да падножжа абеліска.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.