Вы тут

У горадзе Узда адсвяткавалі юбілей пісьменніка Дзмітрыя Вінаградава


У апошні зімовы дзень ў цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Узда адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды 80-гадовага юбілею аднаго з найстарэйшых пісьменнікаў Міншчыны Дзмітрыя Вінаградава.


Падчас імпрэзы.

Літаратурная творчасць празаіка, краязнаўцы, дзіцячага пісьменніка ўжо шмат гадоў знаходзіць водгукі не толькі сярод беларускіх кнігалюбаў, але і за мяжой.

На імпрэзе гучала шмат добрых слоў у адрас юбіляра ад кіраўніцтва раёна, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзячных чытачоў. Шчыра і сардэчна павіншавалі Дзмітрыя Леанідавіча калегі па пяры, удзельнікі уздзенскага літаб’яднання «Нёманец» і народнага літаратурнага аб’яднання «Выток» з г. Дзяржынска.

У сваю чаргу Дзмітрый Вінаградаў адзначыў, што Уздзеншчына — гістарычна спрыяльнае асяроддзе для развіцця літаратурных традыцый. Малая радзіма, яе багатая гісторыя заўсёды натхняла і натхняе прыхільнікаў мастацкага слова.

Імпрэза скончылася музычным віншаваннем, у якім разам з прафесійнымі выканаўцамі ўдзел прынялі ўнучка і праўнучка пісьменніка.

Рагнед МАЛАХОЎСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».