Вы тут

На першы месяц вясна прыярытэты ВД «Звязда» аддадзены дзіцячай літаратуры


Вясна дорыць новае. Сярод кніжных навінак, якія пабачаць свет у Выдавецкім доме «Звязда» ў сакавіку, прыярытэты аддадзены дзіцячай літаратуры.


Выйдзе зборнік «Творы для дадатковага чытання ў VI класе», дзе знойдзецца месца творам такіх вядомых літаратараў, як Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Генадзь Аўласенка. На рускай мове падрыхтаваны да сустрэчы з чытачом зборнік апавяданняў Валерыя Кастручына «Чудо-ягода». Аўтар шмат піша пра родную прыроду, пра насельнікаў лясоў і запаведнікаў, пра стасункі чалавека са звярамі і птушкамі. Творы двух аўтараў — Эдуарда Валасевіча і Пятра Сіняўскага — прадстаўлены ў кнізе «Дняпроўскі чарадзей. Зачараваная гаспадарка». 

Іх казкі напісаны даўно, але і зараз карыстаюцца ўвагай юнага чытача. Сапраўдныя ўрокі патрыятычнага выхавання — у зборніку нарысаў «Твары Вялікай Перамогі», які таксама выйдзе ў «Звяздзе» ў сакавіку.

Прыемным падарункам для чытачоў усіх узростаў, найперш тых, хто захоплены родным паэтычным словам, стане зборнік вершаў «Чыстая музыка неба», які ўклаў дасведчаны знаўца паэзіі, старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктар Шніп. Пад адной вокладкай сабраны творы Міколы Антаноўскага, які жыве ў Пружанах, Міколы Бусько з Баранавіч, а таксама Анатоля Шушко, які жыў і працаваў у Пінску і, на вялікі жаль, ужо пайшоў з жыцця. Такі вось «берасцейскі паэтычны сшытак» атрымаўся.

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?