Вы тут

9 сакавіка ў НББ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня праваслаўнай кнігі


9 сакавіка а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня праваслаўнай кнігі. Арганізатары — Беларуская праваслаўная царква, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр г. Мінска.


Фота: БелТА.

Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі стала добрай традыцыяй. У гэтым выяўляецца велізарнае значэнне духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні грамадства, у прыцягненні да тысячагадовай хрысціянскай гісторыі.

У 2023 годзе ўрачыстасць прымеркавана да Году міру і стваральнай працы.

Мерапрыемствы, звязаныя з Днём праваслаўнай кнігі, пройдуць па ўсіх епархіях краіны. Трэба адзначыць, што многія літаратары з Саюза пісьменнікаў Беларусі правядуць імпрэзы, аўтограф-сесіі ў розных бібліятэках краіны.

У прыватнасці, перад чытачамі выступяць празаікі, паэты, дзіцячыя пісьменнікі Таццяна Дземідовіч, Таццяна Канапацкая, Іна Фралова, Алена Стэльмах і іншыя.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».