Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы здольныя разабрацца ў вельмі заблытаных рэчах, раптам выявіўшы самы пачатак клубка праблем. У панядзелак вас могуць заваліць дробнымі, але тэрміновымі справамі. У аўторак ці сераду верагодныя прыемныя неспадзеўкі. У пятніцу з’явіцца прапанова, ад якой не зможаце адмовіцца. У канцы тыдня будзеце вельмі занятыя, але хаця б да нядзелі варта ўспомніць пра дом і сям’ю.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Калі ў пачатку тыдня зможаце правільна скарэкціраваць планы, гэта наблізіць вас да запаветнай мэты і дазволіць палепшыць адносіны з партнёрамі і апанентамі. У сярэдзіне тыдня можаце сустрэць сваё каханне, не бойцеся перамен у асабістым жыцці. Таксама можна спадзявацца на поспех у юрыдычнай сферы, нядрэнна пайдуць і адукацыйныя праекты. Субота — проста ўдалы дзень для вас.

БЛІЗНЯТЫ. Адчуеце сябе на грэбні поспеху. Без праблем атрымаецца стаць больш падатлівым і дыпламатычным і дабіцца свайго мяккай сілай, а не ціскам. Вашы жаданні будуць спраўджвацца без асаблівых намаганняў. Зразумееце, што кахаеце і каханыя. І гэта ўзаемна, прыемна і натхняльна.

РАК. Творчы ўздым і добры настрой не пакінуць вас увесь тыдзень, скарыстайцеся гэтым удалым спалучэннем. Падобна, у вас наспяваюць унутраныя змены, але пакуль устрымайцеся ад адкрытых гутарак. Зрэшты, сябры і блізкія выявяць разуменне. У роздумах пра сэнс жыцця адкрыецца новае значэнне звыклых рэчаў. Не ў вашых сілах паўплываць на ход падзей, але зможаце падрыхтаваць сябе да любых нечаканасцяў.

ЛЕЎ. Захочацца, каб усё ішло па вашым плане, але для гэтага яго давядзецца не толькі скласці — сваю пазіцыю трэба адстойваць. Адужэе ваша воля, стане лягчэй змагацца за свае інтарэсы. У аўторак будзьце ўважлівыя да новай інфармацыі, і апыняцеся ў патрэбным месцы ў патрэбны час. У чацвер магчымы невялікія непрыемнасці ў сямейных справах. Адасоблены лад жыцця ў выхадныя дні пойдзе на карысць.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні важна сканцэнтравацца на галоўным, а не раскідвацца па дробязях, тады ўсе справы пройдуць паспяхова. Адкрываюцца новыя перспектывы і магчымасці ў працы і ў творчасці. Галоўнае — выконваць паслядоўнасць і дыпламатычнасць. У пятніцу кантакты з кіраўніцтвам прынясуць карысць і вырашаць некаторыя пытанні, якія наспелі. У суботу добра было б правесці час з сям’ёй.

ШАЛІ. З’явіцца магчымасць з поспехам вырашыць многія пытанні. Не зважайце на ўколы «добразычліўцаў», у вас усё атрымаецца. Адчуўшы смак да навізны, вы можаце штосьці змяніць у асабістым жыцці. У сераду вас чакае рамантычнае спатканне і прыемны падарунак ад выбранніка. У пятніцу не зважайце на размовы за спінай, а ў выхадныя займіцеся хатнімі справамі, каб адагнаць назойлівыя непрыемныя думкі.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні будзеце актыўныя, пазітыўныя і поўныя жыццёвай энергіі. Не плывіце супраць цячэння, заставайцеся часова на другіх ролях, і менавіта гэтая тактыка прывядзе да найлепшага выніку. Справы ідуць угару, прыбыткі павялічацца, у асабістым жыцці вас чакае нямала прыемных момантаў.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні будзе карысна паразважаць і супаставіць прычыны і наступствы вашых учынкаў. Не варта прымаць паспешных рашэнняў — будзьце разважлівыя і настойліва працуйце на сваю будучыню. У аўторак і пятніцу паспрабуйце не затрымлівацца на працы, паспяшайцеся дадому. У суботу варта схадзіць у кіно ці ў тэатр, павячэраць з сябрамі. У гэты дзень старайцеся не крыўдзіцца, не засмучацца і дараваць усім.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні пад уплывам навакольных вы здольныя разгарнуць бурную дзейнасць, аднак памятайце, што занадта зацятая праца можа падарваць здароўе, таму рабіце толькі тое, што сапраўды трэба асабіста вам. У панядзелак магчымае нечаканае вырашэнне псіхалагічных і фінансавых праблем. У чацвер ганіце прэч сумневы, і вы з лёгкасцю пераадолеце ўсе цяжкасці. У нядзелю можаце апынуцца ў новай для сябе кампаніі і сустрэць там вельмі цікавага чалавека.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні шматлікія хвалюючыя вас праблемы паспяхова вырашацца. Толькі праявіце асцярожнасць у адносінах да новых ідэй і павеваў. Лепш рухацца па накатанай каляіне, не спрабуючы шукаць іншыя шляхі. У чацвер не выключана, што сябры могуць падкінуць нейкую праблему. Але ні ў якім разе нельга расходаваць каштоўную энергію дарма — яе будзе мала, а спраў — шмат. Сканцэнтруйцеся на мэце, і тады любая перашкода будзе пераадольная. У суботу ўвечар вас можа чакаць шумная кампанія — не адмаўляйцеся ад магчымасці адпачыць з сябрамі.

РЫБЫ. Па магчымасці звядзіце аб’ём працы да разумнага мінімуму і больш адпачывайце. Дазволіўшы сабе спыніцца і расслабіцца, зможаце ўбачыць новыя магчымасці і перспектывы. У аўторак рэкамендуецца не гаварыць лішняга, каб не справакаваць канфлікт. Затое ў выхадныя вы лёгка знойдзеце агульную мову ў любых зносінах і наведзяце ў сваім доме амаль ідэальную чысціню.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.