Вы тут

У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці


У палацы культуры вобласці сабраліся прадстаўнікі дзяржаўнай улады, працоўных калектываў, структур рэспубліканскіх органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, афіцыйныя дэлегацыі раёнаў вобласці, дэпутаты, моладзь. У фае для іх граў духавы аркестр, працавала арганізаваная абласным мастацкім музеем імя П. Масленікава выстава «Слава чалавеку-герою, чалавеку-стваральніку». На мастацкіх палотнах можна было ўбачыць Герояў працы, якія праславілі сваімі подзвігамі вобласць і краіну. Знамянальна, што хапае і новых прэтэндэнтаў для будучых партрэтаў. У зале ўрачыста віншавалі тых, хто летась прыклаў максімум намаганняў для атрымання высокіх вынікаў.


— Калі казаць мовай лічбаў, прыбытак па мінуламу году склаў болей чым 700 мільёнаў рублёў, паменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў, узрасла рэнтабельнасць продажаў, павялічылася заработная плата, выкананыя шматлікія паказчыкі, — паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Толькі для шматдзетных сем’яў пабудавана каля 915 кватэр, нядрэнна спрацавала сельская гаспадарка. Праведзена рэканструкцыя і будаўніцтва бальніц, паліклінік, пабудаваны новыя дзіцячыя садкі, рамантаваліся школы, дарогі, практычна завершана рэканструкцыя палацава-паркавага комплексу ў Жылічах, зараз вядуцца работы па аднаўленні там парка і возера. Усё гэта зроблена дзякуючы нашым людзям, кіраўнікам усіх узроўняў — раёнаў, арганізацый, прадпрыемстваў, аграгаспадарак. Галоўнае, не прыпыняцца над дасягнутым і ісці наперад. Ёсць, вядома і недапрацоўкі, і памылкі, і мы над гэтым працуем. Гэтую тэму мы раскрывалі на сустрэчы з актывам рэгіёна, на выканкаме. Гэта штодзённая работа на калегіях, нарадах, пасяджэннях. Робіцца не толькі аналіз памылак, але і вызначаюцца напрамкі, як іх выпраўляць. Гэта штодзённая работа, але сёння мы прыйшлі павіншаваць людзей і падзякаваць ім за працу. Людзі працавалі, стараліся і сапраўды вельмі шмат чаго зрабілі. Самае галоўнае, што ўсё гэта мы робім не для кагосьці, а для сябе. Будуем паліклінікі, бальніцы, Дамы культуры...

Губернатар паведаміў, што эканоміка рэгіёна годна вытрымала знешнія выклікі, нягледзячы на санкцыі. Дасягнутыя нядрэнныя вынікі, як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве. Павялічана пагалоўе птушкі на 15%, на столькі ж свінняў, праведзена рэзультатыўная работа па стварэнні трывалай кармавой базы. Ураджай зерневых і зернебабовых склаў больш чым мільён тон. Парк сельгаспрадпрыемстваў папоўніла 500 адзінак новай тэхніцы. Праведзена вялікая рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Тым не менш, падкрэсліў губернатар, гэтага недастаткова, бо патэнцыял вобласці значна болей.

— Сёння асноўным індыкатарам спраў у эканоміцы з’яўляецца прамысловы комплекс, — падкрэсліў губернатар. — Прадпрыемствы не толькі змаглі перабудаваць сваю работу ў складаных умовах, але і павысіць эканамічную эфектыўнасць у цэлым. Па выніках мінулага года прамысловасць забяспечыла рост выручкі на 15%, атрымана чыстага прыбытку 4 мільёна рублёў. Па шэрагу прадпрыемстваў павялічаны аб’ёмы вытворчасці. Завод газетнай паперы, ТАА «БелЭмса», ААТ «ТАіМ павялічыў аб’ёмы на 20% , Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Бабруйскі камбінат хлебабулачных прадуктаў — на 30%, Магілёўскі вагонны завод у 2 разы, парфюмерна-касметычная кампанія «Сонца» — у 2,2 разы. Стабільна высокія вынікі паказваюць «Магілёўліфтмаш», «Стужка», «Магілёўскі мясакамбінат», «Бабушкін гладыш», «Протас», «Тэхналіт» і іншыя. На жаль, не ва ўсіх галінах атрымалася пераарыентавацца на новыя рынкі і аднавіць страчаныя аб’ёмы. Пытанні іх функцыянавання неаднаразова разглядаліся на абласным і рэспубліканскім узроўні, вызначаны неабходныя мерапрыемствы па стабілізацыі. Умацаванню прамысловага патэнцыялу Магілёўскай вобласці садзейнічала завяршэнне шэрагу буйных праектаў. Мадэрнізацыя дазволіла прадпрыемствам асвоіць новыя віды прадукцыі. За мінулы год аб’ем імпартазамяшчальнай прадукцыі склаў 800 мільёнаў долараў. На экспарт адгружана больш чым 60% такой прадукцыі. А аб’ём экспарту тавараў у параўнанні з пазамінулым годам склаў больш чым 105% і дасягнуў 2,7 мільярда долараў. Адчувальны ўклад у фарміраванне валютнай выручкі ўнеслі аграрыі. Перапрацоўваючымі прадпрыемствамі вобласці адгружаецца на экспарт больш чым 40% мясной прадукцыі і больш чым 50% малочнай.

Кіраўнік вобласці звярнуў увагу на тое, што для жыхароў застаюцца актуальнымі сацыяльныя тэмы. За мінулы год вызначана і выбудавана стратэгія трохступеньчатай медыцынскай дапамогі насельніцтву з аптымізацыяй сеткі ўстаноў аховы здароўя і кадравага складу. Завершана будаўніцтва новага кардыяхірургічнага комплексу абласной бальніцы, інфекцыйнага корпуса на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы, радыелагічнага корпуса абласнога анкадыспансера. Пасля рэканструкцыі прыступілі да работы раённая бальніца Слаўгарада, дзіцячая бальніца Магілёва, закончаны рамонт лячэбнага корпуса абласной клінічнай бальніцы. За мінулы год у дзеянне ўведзены тры новых дзіцячых садка. На бягучы і капітальны рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выдаткавана каля 11 мільёнаў рублёў, набытыя 33 школьных аўтобуса.

Па выніках работы за мінулы год Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны шэраг прадпрыемстваў, сярод якіх «Магілёўліфтмаш», «Бабулін гладыш», Бялыніцкая ПМК 241, Чавускі лясгас, Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня ім. С. Собаля, абласны мастацкі музей імя П.Масленікава, Мсціслаўскі Жылкамгас, Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Я.Нікалаенкі і іншыя.

Са словамі ўдзячнасці і пажаданнямі новых поспехаў у працы да прысутных звярнуўся памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Ён уручыў Ганаровыя граматы і падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны намесніку старшыні Бялыніцкага райвыканкама Ірыне Фурсавай, начальніку аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кастрычніцкага раёна Магілёва Таццяне Корбут.

Для прысутных адбыўся святочны канцэрт

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».