Вы тут

Надвор’е: На свята — снег і нават дождж. Месцамі — слабая мяцеліца


Моцны вецер і ападкі чакаюцца на гэтым тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА.

Насамрэч сакавік — пераходны месяц ад зімы да вясны, які вызначаецца сваім няўстойлівым характарам. Там нядзіўна, што 7 сакавіка днём чакаецца снег і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень складзе мінус 2 — плюс 4 градусы.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, месцамі дождж. Па паўночным захадзе — слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі адбудзецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6 — плюс 1 градус, а па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 11 градусаў. Днём будзе ў межах ад 0 да плюс 7 градусаў.

У чацвер месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, ноччу з дажджом. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы месцамі — узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература начнога паветра апусціцца да 1—8 градусаў марозу. Днём чакаецца мінус 3 — плюс 3 градусы.

У пятніцу месцамі па краіне намячаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. На дарогах месцамі галалёдзіца. Ноччу прагназуецца ад 0 градусаў па паўднёвым усходзе да мінус 10 градусаў па поўначы, а пры праясненнях — да мінус 12 градусаў. Днём слупок тэрмометра пакажа мінус 2 — плюс 5 градусаў.

Па папярэдніх прагнозах, у выхадныя таксама будзе холадна. У суботу, 11 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах — галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём месцамі — узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе, а днём — ад 0 градусаў па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па поўдні.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».