Вы тут

Цырымонія ўшанавання жанчын-ваеннаслужачых адбылася ў камандаванні ВПС і войскаў СПА


Узнагароджваць жанчын, якія вызначыліся падчас выкананні службовых абавязкаў, выказваць ім словы падзякі напярэдадні 8 Сакавіка — адна з традыцый Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Сёлета не стала выключэннем. На ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў камандаванні, сабраліся жанчыны-ваеннаслужачыя з усіх злучэнняў ВПС і войскаў СПА краіны. 


Як адзначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны палкоўнік Андрэй Лук’яновіч, падчас цырымоніі сабраліся найлепшыя жанчыны гэтага віду Узброеных Сіл. «Сёння ў чарговы раз мы аддаём даніну павагі нашым жанчынам, — падкрэсліў камандуючы, звяртаючыся да ўдзельніц цырымоніі. — Менавіта на вашы кволыя плечы кладзецца галоўная адказнасць — нараджэнне і выхаванне дзяцей, клопат аб мужчынах. Дзякуючы вам, мужчыны здзяйсняюць адважныя ўчынкі, ставяць перад сабой недасягальныя мэты, дасягаюць вялікіх вынікаў у жыцці». 

Вераніка КАНЮТА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.