Вы тут

Свята танцаў, альбо «музыканцікі... рэжце!»


Народныя побытавыя танцы — сапраўдны скарб нашай культуры і нездарма аматары папулярызацыі гэтага скарба часцяком збіраюцца на сяброўскія вечарынкі, каб не забываць важную традыцыю і працягваць «моду» часоў маладосці нашых матуль і бабуль. Збіраюцца, каб проста адпачыць душою, уволю павесяліцца, пазнаёміцца (г.з. знайсці сабе пару) і пакружыцца ў мудрагелістых танцавальных фігурах. Сапраўды, хто аднойчы пабываў на такіх «тусоўках», ужо не ўпусціць магчымасць зноў апынуцца ў адмысловай рэтра-атмасферы. Побытавыя танцы — гэта не проста вяртанне ў мінулае, гэта — сапраўднае свята душы! У танцы выяўляюцца эмоцыі, гармонія і пачуццё, гэта — своеасаблівая філасофія адносін да жыцця.


Вось такая неўрымслівая і святочная вечарынка адбылася нядаўна ў Міханавіцкім доме фальклору Мінскага раёна. На яе прыехалі апантаныя віртуозы танца, а таксама шчырыя музыкі, якія ведаюць безліч танцавальных мелодый і без перапынку граюць на традыцыйных народных інструментах — скрыпцы і цымбалах, гармоніку і акардэоне, на дудзе і жалейцы, кларнеце і трубе, на барабане і бубне. Нездарма, у народзе бытуе жартоўны выраз: «без скрыпкі і дуды, ногі ходзяць не туды!» Сапраўды, якая вечарынка без жывой музыкі?! Болей за чатыры гадзіны працягвалася міханавіцкая сустрэча. У такт шпаркім рытмам ногі танцораў гучна адбівалі падлогу пад «суботу» і «мяцеліцу», «лявоніху» і «гапак», вальсавалі і скакалі полькі-трасухі, кружыліся ў абэрках і ў іншых заліхвацкіх танцах. 

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.