Стрымліванне і аказанне ціску на іншых наўрад ці дапаможа Амерыцы зноў стаць вялікай, і ўжо тым больш не зможа перашкодзіць вялікаму адраджэнню Кітая, заявіў міністр замежных спраў КНР Цынь Ган, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На прэс-канферэнцыі ў рамках першай сесіі УСНП 14-га склікання, ён адзначыў, што дэструктыўная палітыка ЗША ў дачыненні да Кітая зусім страчвае здаровы сэнс. «ЗША заяўляюць аб жаданні выйграць канкурэнцыю ў Кітая, а не імкненні да канфлікту. Аднак, насамрэч, іх так званая «канкурэнцыя» з’яўляецца нічым іншым, як спробамі з усіх бакоў стрымаць і задушыць, гэта значыць праславутай «гульнёй з нулявой сумай», — сказаў Цінь Ган.
Цынь Ган параўнаў Кітай і ЗША з двума лёгкаатлетамі, якія ўдзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях, дзе адзін атлет дзеля сваёй перамогі ўвесь час спрабуе падставіць падножку саперніку і нават яго траўміраваць. Гэта не сумленная канкурэнцыя, а злоснае супрацьстаянне і парушэнне правіл.
Паводле слоў Цынь Гана, амерыканская рыторыка ў выглядзе «ўстаноўкі ахоўных агародж» і «пазбягання канфлікту» насамрэч накіравана на тое, каб Кітай не даваў адпору і не рэагаваў на абразы. «Аднак, гэтаму не бываць!» — сказаў Цынь Ган.
«Калі амерыканскі бок не прытармозіць і прадоўжыць ураганны рух па памылковым шляху, то ніякія „ахоўныя агароджы“ не выратуюць кітайска-амерыканскія адносіны ад скочвання ў канфлікт», — падкрэсліў ён. Хто будзе адказваць за такія катастрафічныя наступствы, задаўся пытаннем Цынь Ган.
«Такая канкурэнцыя — гэта гульня, у якой стаўкай з’яўляюцца не толькі карэнныя інтарэсы народаў дзвюх краін, але і лёс усяго чалавецтва. Мы рашуча выступаем супраць такіх гульняў», — падкрэсліў міністр замежных спраў КНР.
«Хочаш зрабіць Амерыку зноў вялікай, трэба велікадушна прымаць і шлях развіцця іншых краін», — рэзюмаваў Цынь Ган.
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.