Вы тут

У БДУ пройдзе Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час. Некніжны свет»


21 сакавіка ў пярэдадзень XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе чарговы, восьмы па ліку, Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час. Некніжны свет».


Фота: pixabay.com

Арганізатары творчай сустрэчы пісьменнікаў, публіцыстаў з розных краін свету ў фарматах афлайн і анлайн — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Мяркуецца, што з прывітальнымі словамі выступяць міністр інфармацыі краіны Уладзімір Пярцоў, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец.

Абяцаюць узяць удзел у сімпозіуме дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін МЗС Расіі Кірыл Коктыш, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных, рэктар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта доктар культуралогіі Аляксандр Запясоцкі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар педагагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэй Кароль, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк, пісьменнік і грамадскі дзеяч Вячаслаў Бандарэнка, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч.

Нагадаем, што Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» стаў добрай традыцыяй. Ён праводзіцца ў нашай краіне з 2015 года. За гэты час у дыскусіях пра вартасці мастацкага слова, суадносіны яго з актуаліямі гуманістычнага развіцця грамадства поруч з беларускімі калегамі паўдзельнічалі пісьменнікі з Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Арменіі, Кітая, іншых краін свету.

Плёнам стасункаў на сімпозіуме станавіліся розныя творчыя праекты, найперш — падрыхтоўка «беларускіх выпускаў» літаратурна-мастацкіх часопісаў у розных краінах свету, стварэнне і выданне анталогій, зборнікаў твораў беларускіх празаікаў і паэтаў у перакладах на іншыя мовы.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.