Вы тут

Наравісты сакавік у Старым горадзе


Гістарычная частка Мінска, у якой захаваліся даўнейшыя і адрэстаўраваныя нанова помнікі старажытнага дойліцтва, называецца проста: «Старым горадам». Горад у горадзе — гэта невялікая па плошчы тэрыторыя, якую перасякаюць дзве кароткія вуліцы і завулак, якія збягаюць да ракі Свіслач. Раней гэтую частку сталіцы называлі Верхні горад. Тут было шмат культавых храмаў, віраваў кірмаш, калі гораду было нададзена Магдэбурскае права, была ўзведзена ратуша. Сёння квартал Верхні альбо Стары горад — пешаходная зона і тэрыторыя для турыстаў і экскурсій. Пешаходнай зрабілі і новазбудаваную ўздоўж ракі вуліцу Зыбіцкую.


Пасля пятнічнага снегападу вуліцы Старога горада апынуліся пад высокімі гурбамі, а потым і пад патокамі ручаёў — на сыходзе сезона зіма яшчэ раз нагадала пра сябе, «парадавала» мінчан і гасцей сваім нечаканым норавам. Нягледзячы на хлюпанне вады над абуткам у гістарычным квартале ў першы дзень выхадных было нямала наведвальнікаў і экскурсій. Як ні як, тут працуюць тры карцінныя і арт-галярэі, шэсць музеяў — тэатральны, музыкі, археалагічны, грошай, конкі, музей Ваньковіча. Вакол плошчы Свабоды і на самой плошчы ўсталявана нямала помнікаў — «Войту» — першаму кіраўніку магістрату Мінска, «Экіпаж» — скульптура коней, запрэжаных у карэту, «Гарадскія шалі» у гонар Магдэбурскага права, помнік заснавальнікам беларускай оперы кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, помнік мастаку Валенцію Ваньковічу і помнік Філарэту — Патрыяршаму экзарху Беларусі. 

«Стары горад» сталіцы — візітка сучаснага двухмільённага горада, пабыць і шпацыраваць тут, нават у неспрыяльнае надвор’е, сапраўдная асалода, бо архітэктура старога Мінска — сапраўдны музей пад адкрытым небам. 

Анатоль КЛЯШЧУК 
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.