Вы тут

Колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл павялічваецца


На жаль, праблема дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзікіх жывёл у Беларусі не страціла актуальнасці. У 2022 годзе такіх ДТЗ не стала менш, а, наадварот, адзначаецца іх рост, хоць і нязначны. Адначасова можна ўпэўнена казаць аб штогадовым росце колькасці пацярпелых у такіх ДТЗ удзельнікаў дарожнага руху — кіроўцаў і пасажыраў транспартных сродкаў.


Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету вядзе рэгістрацыю (улік) паведамленняў аб фактах ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл нарміраваных відаў, абагульняе, аналізуе і дае гэтую інфармацыю дзяржаўныя органы і арганізацыі.

Летась зарэгістраваны 3021 факт ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл (на 43 факты, або 1,4 працэнта, больш, чым у 2021 годзе), у выніку якіх загінула (траўміравана) 3080 жывёл (на 27 асобін, або 0,9 працэнта, больш, чым у 2021 годзе). У большасці выпадкаў фіксаваліся факты гібелі ў выніку ДТЗ казулі — 1992 асобіны (на 85 асобін, або 4,5 працэнта, больш, чым у 2021-м, і лася — 850 асобін (на 28 асобін, або 3,2 працэнта, менш, чым у 2021 годзе).

Акрамя таго, у выніку ДТЗ у 2022 годзе загінула (траўміравана) 142 дзіка, 86 высакародных аленяў, па пяць лані і бабра. У 2022 годзе фактаў гібелі ў выніку ДТЗ іншых відаў паляўнічых жывёл, якія нарміруюцца, не зафіксавана (у 2021 годзе ў выніку ДТЗ загінулі тры плямістях алені і адна выдра).

Як сведчыць статыстыка, найбольшую небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху — кіроўцаў і пасажыраў транспартных сродкаў — уяўляюць буйныя капытныя жывёлы, такія як ласі і высакародныя алені. Сутыкненні з такімі жывёламі, як правіла, заканчваюцца значнымі пашкоджаннямі аўтамабіляў, нярэдка прыводзяць да сур’ёзных траўм і нават гібелі людзей.

Па-ранейшаму найбольш няшчаснымі ў адносінах да ДТЗ з удзелам дзікіх капытных жывёл з’яўляюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: М6 (Е30) Мінск — Гродна — граніца Рэспублікі Польшча (Брузгі), М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, М1 (Е30) Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі, М4 Мінск — Магілёў, М5 Мінск — Гомель, М8 (Е95) граніца Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — граніца Украіны (Новая Гута).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».