Вы тут

Аляксандр Раманькоў: Спорт не павінен пакутваць ад таго, што адбываецца ў свеце


З палей паседжанняў Міжнародных спартыўных арганізацый нарэшце прыходзяць добрыя навіны. Міжнародная федэрацыя фехтавання (FІE) адобрыла вяртанне беларускіх і расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы пад сваёй эгідай. Рашэнне прынята на пазачарговым кангрэсе FІE. За вяртанне беларусаў і расіян на міжнародныя старты выступілі 89 удзельнікаў паседжання, супраць — 46 галасоў. Пастанова павінна набыць моц у другой палове красавіка 2023 года. 


Фота з адкрытых крыніц

Як заўважыў алімпійскі чэмпіён, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі фехтавання Аляксандр Раманькоў, гэта лепшая навіна за апошні час, якой, зразумела, радуецца ўся фехтавальная супольнасць. «Гэта рашэнне не азначае, што справядлівасць перамагла. Яно сведчыць пра тое, што нарэшце прыйшло разуменне: спорт не павінен пакутваць ад таго, што адбываецца ў свеце, ён не мае да гэтага дачынення. Томас Бах прадстаўляе не сваю родную Германію ці інтарэсы іншай краіны. У яго свая краіна — Алімпія — і трэба жыць па тых законах, якія даўно прапісаны для ўсяго спартыўнага свету. Фехтавальшчыкі перад пачаткам бою салютуюць адзін аднаму, кажучы: „Я буду фехтаваць з табой сумленна“. А пасля бою мы паціскаем адзін аднаму рукі і дзякуем за тое, што мы былі лаяльныя. Здараецца, часам колем балюча, б’ем балюча, але гэта не з-за таго, што мы хочам нейкім чынам стукнуць: гэта такі наш від спорту — колецца і сячэ. На першым месцы ў любым відзе спорту заўсёды павінна быць павага да свайго суперніка», — адзначае Аляксандр Раманькоў.

Вяртанне беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў вельмі сваечасовае. У спарстменаў ёсць шанец адабрацца на Алімпійскія гульні 2024 году ў Парыжы, выступіць на чэмпіянаце свету ў ліпені гэтага года ў Мілане. 

Па словах Аляксандра Раманькова, на працягу году спаборніцкай практыкі спартсменам, канешне, не хапала: «На міжнародных стартах выступаюць прадстаўнікі розных школ з розных краін з рознай тэхнікай, з фехтавальным аўтарытэтам. І гэтага нам не хапала. Але мы ўсё роўна вернемся на свае пазіцыі, і расіяне, і мы. Расіяне, вядома, мацнейшыя, але і мы за той канец рапіры трымаем». Ён падкрэсліў, што ў кожным з шасці відаў фехтавання ў Беларусі ёсць спартсмены, якім можна даверыць адстойваць гонар нашай краіны на буйных стартах. 

Вяртанне беларускіх фехтавальшчыкаў на міжнародную арэну — гэта, безумоўна, перамога! Цяпер ў спартсменаў пачынаецца вельмі напружаная праца, каб пераадолець наступствы вельмі цяжкага спартыўнага года, вярнуцца на міжнародныя старты ў найлепшай форме і жыць далей. У тым, што так яно і будзе (прычым не толькі ў фехтаванні) Аляксандр Раманькоў не сумняваецца.

Цікавы факт. Аляксандр Раманькоў падчас сваёй спартыўнай карьеры неаднаразова на спаборніцтвах перамагаў Томаса Баха. Дакладней, заўсёды за выключэннем Алімпійскіх гульняў 1980 года, калі ў камандных спаборніцтваў рапірыстаў немяцкія спартсмены аказаліся мацнейшымі за савецкіх. Але ў індывідуальных сустрэчах Томаса Баха і Аляксандра Раманькова пераможцам заўжды выходзіў наш чэмпіён. «На спаборніцтвах мы сустракаліся гадоў дзесяць, у фехтавальшчыкаў кар’еры доўгія. І Бах у мяне ні разу не выйграў. Самае цікавае, што ён гэта памятае, а я — не. На закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску ён сам расказаў пра гэта журналістам, неаднаразова расказваў на Кангрэсе Міжнароднай федэрацыі. Калегі нават жартавалі, што можна было б хоць адзін раз яму прайграць. Але мы так не ўмеем», — расказвае Аляксандр Анатольевіч. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».