Дарагія суайчыннікі! Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі.
У Год міру і стваральнай працы гэтае свята набывае асаблівую значнасць.
Асноўны Закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства.
Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай работы ўсіх галін улады.
У сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага Закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога падмурка беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ больш моцнымі і паспяховымі.
Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі!
Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнеючай!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».