Вы тут

Сергеенка распавёў школьнікам, з чаго пачынаецца грамадзянская пазіцыя і патрыятызм


Для некаторых школьнікаў дзень Канстытуцыі прайшоў асабліва ўрачыста. Найлепшыя прадстаўнікі беларускай моладзі атрымалі пашпарты з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігара Сергеенкі і Першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава падчас Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!».


Ігара Сергеенка, звяртаючыся да падлеткаў, расказаў ім пра свята, а таксама пра абнаўленні ў Канстытуцыі, якія былі прынятыя на ўсенародным рэферэндуме ў 2022 годзе.

— Глыбока сімвалічна тое, што прысутная тут моладзь з розных рэгіёнаў краіны ў 14 гадоў сёння атрымлівае свой першы сур’ёзны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. — З атрыманнем пашпарта ў вас з’яўляюцца не толькі правы, але і абавязкі, і адказнасць перад краінай, родным домам, малой радзімай. «Затым паступова прыходзіць і пачуццё разумення вялікай Радзімы, якой мы павінны і можам ганарыцца», — адзначыў Ігар Сергеенка. Ён асабліва падкрэсліў, што датычнасць да Радзімы пачынаецца таксама з ведання гісторыі сваёй краіны.

Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі створаны выдатныя ўмовы для развіцця кожнага дзіцяці: бясплатная школьная і вышэйшая адукацыя, магчымасць свабодна выбіраць прафесію і прымаць удзел у розных праграмах, конкурсах. Было б толькі жаданне і ініцыятыва.

З юнымі грамадзянамі краіны Ігар Сергеенка правёў адкрыты дыялог, падчас якога школьнікі задавалі жывыя пытанні, якія іх сапраўды хвалююць: аб сітуацыі ў краіне, аб вучобе, аб выбары прафесіі, аб патрыятычных акцыях. Адказваючы на пытанні, Ігар Сергеенка падкрэсліў, што зараз мала добра вучыцца. Па яго словах, трэба пастаянна пашыраць свой кругагляд, каб разбірацца ў рэаліях жыцця. «Мы павінны знаходзіць пазітыў у нашых дзеяннях і нашым жыцці. Тым больш, што пазітыву нашмат больш. Трэба берагчы тое, што ёсць сёння ў нас. Што створана і заваявана бацькамі, дзядулямі і бабулямі», — параіў Ігар Сергеенка моладзі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Апроч дакумента, юныя грамадзяне атрымалі Дзяржаўны сцяг, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і памятную паштоўку. Больш за тое, школьнікі, якія актыўна падтрымлівалі адкрыты дыялог, былі адзначаны спецыяльнымі падарункамі ад БРСМ.

Нават пасля афіцыйнага завяршэння мерапрыемства юныя грамадзяне падыходзілі да Ігара Сергеенка і Аляксандра Лук’янава, каб задаць ім асабістыя пытанні. 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.