Вы тут

Кубракоў распавёў пра навацыі законапраекта аб ахоўнай дзейнасці


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў распавёў пра навацыі законапраекта «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Дэпутаты на паседжанні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі законапраект у першым чытанні. У Авальнай зале яго прадставіў міністр унутраных спраў. Паводле яго слоў, комплексная карэкціроўка закона выклікана тым, што ў апошні раз змены ў яго ўносіліся ў 2017 годзе, а таксама ў сувязі з прыняццем шэрагу законаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нормы якіх закранаюць разгляданую сферу дзейнасці.

«Прапанаваныя змены можна класіфікаваць па наступных напрамках. Карэкціроўка паўнамоцтваў дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у дзяржаўным рэгуляванні ахоўнай дзейнасці, а менавіта паўнамоцтвы Савета Міністраў дапаўняюцца правам на вызначэнне правілаў правядзення асабістага надгляду, надгляду рэчаў і дакументаў, надгляду транспартных сродкаў супрацоўнікамі спецыяльнага органа аховы, — распавёў Іван Кубракоў. — Паўнамоцтвы Міністэрства ўнутраных спраў дапоўнены ўстанаўленнем парадку правядзення кваліфікацыйнага экзамену для работнікаў аховы арганізацый па пытаннях ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці, вызначэннем парадку ажыццяўлення праверкі работнікаў аховы на прыдатнасць да дзеянняў ва ўмовах, звязаных з ужываннем і выкарыстаннем зброі, а таксама прымяненнем спецыяльных сродкаў і фізічнай сілы, пры допуску названых работнікаў да выканання абавязкаў, усталяваннем парадку паведамлення спецыяльнага органа аховы аб ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці, якая не, удасканаленнем парадку ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці арганізацыямі».

Праектам прадугледжваецца прывядзенне норм закона ў адпаведнасць з Канстытуцыяй, а менавіта дапаўненне пераліку арганізацый, якія маюць права на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці, арганізацыямі, створанымі ва ўстаноўленым прэзідэнтам парадку. «Прадугледжваецца таксама прывядзенне закона аб ахоўнай дзейнасці ў адпаведнасць з законамі аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі і аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці. Прыводзяцца ў адпаведнасць тэрміны, якія прымяняюцца ў законе, а таксама карэктуюцца паўнамоцтвы спецыяльнага органа аховы ў сферы ахоўнай дзейнасці, — удакладніў міністр. — Праектам закона таксама прадугледжваецца прывядзенне закона аб ахоўнай дзейнасці ў адпаведнасць закону „Аб ліцэнзаванні“. У цяперашні час з улікам заканадаўства аб ліцэнзаванні ў Рэспубліцы Беларусь ахоўная дзейнасць дзеліцца на якая падлягае і не падлягае ліцэнзаванню. Такім чынам, паўстала неабходнасць у карэкціроўцы пераліку арганізацый, якія маюць права на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці».

Па прапанове Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праект дапоўнены катэгорыяй падпарадкаваных яму дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, на ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі ахоўнай дзейнасці.

«Прывядзенне закона аб ахоўнай дзейнасці ў адпаведнасць закону „Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь“ ажыццяўляецца для выключэння дубліравання нарматыўных прадпісанняў заканадаўчых актаў. Так, выключаюцца паўнамоцтвы Міністэрства ўнутраных спраў па вызначэнні сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам парадку ўзаемадзеяння мытных органаў Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага органа аховы па арганізацыі мытнага суправаджэння транспартных сродкаў, якія перавозяць тавары ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту, а таксама карэктуецца кампетэнцыя спецыяльнага органа аховы на ажыццяўленне мытнага і абавязковага суправаджэння з прычыны вызначэння дадзенай кампетэнцыі ў іншых заканадаўчых актах», — дапоўніў Іван Кубракоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.