Вы тут

Шанхайскі расклад — чым прываблівае ШАС?


Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — найбуйнейшая сусветная рэгіянальная платформа ўзаемадзеяння. Пра яе стварэнне было абвешчана 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі Казахстанам, Кыргызстанам, Кітаем, Расіяй, Таджыкістанам і Узбекістанам. Да гэтага краіны працавалі ў фармаце «Шанхайскай пяцёркі» — без Узбекістана. Палітычнае аб’яднанне было заснавана на Пагадненні аб умацаванні даверу ў ваеннай галіне ў раёне граніцы (Шанхай, 1996 год) і Пагадненні аб узаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне граніцы (Масква, 1997 г.). Цяпер яе членамі з’яўляюцца восем краін (акрамя заснавальнікаў, гэта Індыя і Пакістан, якія таксама далучыліся ў 2017-м) з агульным насельніцтвам больш за тры мільярды чалавек, што фарміруюць чвэрць глабальнага ВУП. У Беларусі, Афганістана, Ірана і Манголіі — статус дзяржавы-назіральніка. Акрамя таго, Азербайджан, Арменія, Егіпет, Камбоджа, Катар, Непал, Саудаўская Аравія, Турцыя і Шры-Ланка — партнёры па дыялогу. 


Завяршаецца работа па афармленні дыялогавага партнёрства з Бахрэйнам, Кувейтам, Мальдывамі, М’янмай і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. У 2021-м быў пачаты працэс павышэння статусу Ірана ў складзе арганізацыі да ўзроўню дзяржавы-члена. Колькасць заявак ад розных краін на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва павялічваецца. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на спецпрадстаўніка прэзідэнта Расіі па справах ШАС, пасла па асобых даручэннях МЗС Бахціера Хакімава. Чым жа прываблівае ШАС?

Амбіцыйная мэта

З 2010 года наша краіна з’яўляецца партнёрам па дыялогу, а з 2015-га мае статус афіцыйнага назіральніка ШАС. Рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў арганізацыю аднагалосна было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Самаркандзе ў верасні мінулага года. «Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ператвараецца з рэгіянальнай арганізацыі ў глабальную. І самае галоўнае цяпер — не ўпусціць гэты момант. Трэба даць шанц тым дзяржавам (іх нямала) для таго, каб яны маглі знайсці альтэрнатыву існуючым рэаліям. Наша арганізацыя можа стаць глабальнай. Аб’ектыўна стаць. І вырашаць глабальныя праблемы светаўладкавання ў сучасных умовах. Трэба не спазніцца, злавіць гэты момант і адэкватна на гэта адказаць», — адзначыў у сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Самаркандзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Летась на долю дзяржаў ШАС прыпадала амаль 70 працэнтаў усяго тавараабароту Рэспублікі Беларусь. Па словах міністра замежных спраў Сяргея Алейніка, такая лічба пацвярджае важнасць развіцця эканамічнага вымярэння ўзаемадзеяння нашай краіны з ШАС. «Мы бачым вялікія перспектывы, значны патэнцыял гэтага супрацоўніцтва і разлічваем актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх вымярэннях», — адзначыў Сяргей Алейнік. Як заўважыў кіраўнік МЗС, многія ініцыятывы, якія вылучаліся Прэзідэнтам Беларусі, былі падтрыманы. У прыватнасці, правядзенне сумеснага саміту АДКБ і ШАС па сітуацыі ў Афганістане ў 2021 годзе. «Гэта добры прыклад таго, як беларускія ініцыятывы знаходзяць сваё адлюстраванне ў дзейнасці арганізацыі. Таму наша паўнапраўнае членства ў ШАС надасць імпульс не толькі нашаму ўзаемадзеянню ў цэлым, але і з дзяржавамі — членамі арганізацыі. З усімі мы падтрымліваем добрыя дружалюбныя адносіны, якія носяць партнёрскі і ў некаторых выпадках стратэгічны характар», — падкрэсліў міністр. Цяперашні статус Беларусі ў якасці назіральніка не дае магчымасці паўнацэнна ўдзельнічаць ва ўсіх фарматах арганізацыі. «Паўнапраўнае членства шырэй адчыніць для нас дзверы і дазволіць больш эфектыўна ўдзельнічаць ва ўсіх фарматах работы. І мы бачым у гэтым сур’ёзныя перпектывы не толькі для эканамічнага супрацоўніцтва, але і для палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння, — заўважыў Сяргей Алейнік. — Гэта важна, паколькі ШАС з’яўляецца адной з апор шматпалярнага свету. І вельмі важна быць уцягнутымі ў працэсы ўмацавання шматпалярнасці з пазіцыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

У лістападзе мінулага года беларускім бокам распрацаваны алгарытм па ўступленні ў ШАС у паскораным фармаце. 17 студзеня 2023 года на пасяджэнні Савета нацыянальных каардынатараў Арганізацыі падпісаны Пратакол па выніках кансультацый упаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржаў — членаў ШАС з упаўнаважаным прадстаўніком Беларусі. Гэтым дакументам афіцыйна запушчана працэдура далучэння нашай краіны. 9 лютага 2023 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 31, якім адобраны праект Мемарандума аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы — члена ШАС.

Стратэгічнае пытанне Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў падчас рабочай сустрэчы з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мінам. Гэта ўжо іх другая сустрэча. Беларускі лідар і генеральны сакратар ШАС сустракаліся ў верасні 2022 года напярэдадні саміту арганізацыі ў Самаркандзе. Прэзідэнт падзякаваў генеральнаму сакратару і сакратарыяту ШАС за работу, што праводзіцца ў адносінах да Беларусі, якую на мінулым саміце фактычна прынялі ў сям’ю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. «Вы ведаеце нашу мэту. Для таго каб юрыдычна стаць паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у Беларусі павінны быць праведзены пэўныя юрыдычныя працэдуры. Мы павінны далучыцца да тых рашэнняў, якія былі прыняты раней Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту — прайсці гэты шлях на працягу бягучага года да саміту ў Дэлі. Гэта хуткі тэмп, сур’ёзны тэмп, але калі вы нас падтрымаеце, гэта будзе добры досвед для іншых», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён заўважыў, што будучы назіральнікам у ШАС, Беларусь сур’ёзна рыхтавалася да ўступлення ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. «Таму мы адназначна зможам па тэрмінах укласціся да чэрвеня, да тога моманту, як у Дэлі мы зноў сустрэнемся, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нашы мэты вы ведаеце, нашы магчымасці таксама вядомыя ўсім членам ШАС».

З 2010 года наша краіна з’яўляецца партнёрам па дыялогу, а з 2015-га мае статус афіцыйнага назіральніка ШАС. Рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў арганізацыю аднагалосна было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Самаркандзе ў верасні мінулага года. «Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ператвараецца з рэгіянальнай арганізацыі ў глабальную. І самае галоўнае цяпер — не ўпусціць гэты момант. Трэба даць шанц тым дзяржавам (іх нямала) для таго, каб яны маглі знайсці альтэрнатыву існуючым рэаліям. Наша арганізацыя можа стаць глабальнай. Аб’ектыўна стаць. І вырашаць глабальныя праблемы светаўладкавання ў сучасных умовах. Трэба не спазніцца, злавіць гэты момант і адэкватна на гэта адказаць», — адзначыў у сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС у Самаркандзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падкрэсліў, што пасля дзвюх сустрэч з Прэзідэнтам у яго склалася ўражанне, што беларускі бок аддае вялікую ўвагу далучэнню да ШАС і завяршэнню дадзенай працэдуры. «Беларускія намаганні ў гэтым напрамку заслужылі вялікую ўвагу з боку дзяржаў — членаў ШАС. Усе дзяржавы — члены арганізацыі пры каардынуючай ролі сакратарыята пачалі працаваць над пытаннем далучэння Беларусі. І за два месяцы было прынята рашэнне аб старце працэдуры далучэння. Па хуткасці прыняцця рашэння было беспрэцэдэнтна. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе дзяржавы-члены вельмі цэняць, што беларускі бок падзяляе каштоўнасці і прынцыпы ШАС і на працягу многіх гадоў у якасці назіральніка адыгрываў важную ролю ў супрацоўніцтве ў рамках ШАС», — падкрэсліў Чжан Мін.

Велізарны патэнцыял

Аб прыярытэтах нашай краіны ў ШАС Прэзідэнт Беларусі грунтоўна распавёў у сваім выступленні на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летась у верасні. «Прыярытэты Беларусі ў ШАС нязменныя — гэта эфектыўнае супрацоўніцтва з партнёрамі па ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі, інтэнсіўным развіцці эканамічнага ўзаемадзеяння, паглыбленні гуманітарных сувязяў», — заявіў беларускі лідар.

Асобна Аляксандр Лукашэнка вылучыў шэраг напрамкаў супрацоўніцтва. На парадку дня — каардынацыя сумесных дзеянняў і выпрацоўка калектыўнага адказу на новыя выклікі і пагрозы ў эканоміцы. «Мы выступаем за развіццё ўзаемазвязанасці, стварэнне камбінаваных „зялёных“ калідораў і далейшае ўкараненне сістэмы інтэграванага кіравання транспартнымі патокамі з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій», — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што надыходзіць спрыяльны час для ўжо стартаваўшых лагістычных і інфраструктурных праектаў, якія злучаюць Еўропу з Азіяй, уключаючы рэалізацыю ініцыятывы «Новы Еўразійскі сухапутны мост». За больш чым 20-гадовую гісторыю арганізацыяй многае зроблена па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця гандлю і інвестыцый. «Беларусь бачыць велізарны патэнцыял ШАС у плане стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, найбольш запатрабаваныя напрамкі такога супрацоўніцтва — прамысловая і тэхналагічная кааперацыя, лічбавая трансфармацыя і штучны інтэлект, «зялёная» эканоміка і кліматычная адаптацыя, а таксама ліквідацыя неабгрунтаваных гандлёвых бар’ераў. «Гэта дазволіць забяспечыць спалучэнне нацыянальных стратэгій і доўгатэрміновых планаў стабільнага і паскоранага развіцця», — заявіў Прэзідэнт.

«Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы мірнага атама, а таксама ў галіне прымянення розных эканамічна эфектыўных і экалагічна чыстых тэхналогій», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер трэба па-новаму паглядзець на стан супрацоўніцтва ў банкаўскай і фінансавай сферах. «Незаконныя санкцыі, адключэнне ад міжнародных разлікаў, іншыя нелегітымныя абмежаванні вядуць да неабходнасці збліжэння плацежных сістэм, павелічэння долі нацыянальных валют у гандлі, а таксама стварэння ўласных фінансавых механізмаў у рамках ШАС. Дадзены падыход дасць не толькі свабоду выбару, але і свабоду дзеянняў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь традыцыйна моцная ў пытаннях харчовай бяспекі. Па шэрагу напрамкаў сферы АПК беларускімі аграрыямі дасягнуты вынікі сусветнага ўзроўню, а якасць айчыннай прадукцыі вядомая ва ўсіх краінах арганізацыі і не толькі. «Мы гатовыя актыўна падключыцца да сумеснай работы па забеспячэнні харчовай бяспекі нашай сям’і, сям’і ШАС, уключаючы супрацоўніцтва ў сферах разумнай сельскай гаспадаркі, аграінавацый, тэхналогій дакладнага земляробства і рэсурсазберагальных тэхналогій», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мінск таксама выступае за пашырэнне міжнароднага ўзаемадзеяння і развіццё супрацоўніцтва ШАС з іншымі рэгіянальнымі структурамі, такімі як АДКБ, СНД, ЕАЭС. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў канчатковым выніку гэта можа стварыць падмурак для далейшага ўмацавання Еўразійскага партнёрства на аснове канцэпцыі «інтэграцыя інтэграцый».

Беларусь надае важнае значэнне гуманітарнаму вымярэнню ШАС. Асаблівае месца тут займае ўзаемадзеянне па развіцці традыцыйнай і інавацыйнай медыцыны, у тым ліку тэлемедыцыны, вытворчасці лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, аб чым на саміце казаў і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.

Асобна Аляксандр Лукашэнка сказаў аб спорце: «Спорт закліканы аб’ядноўваць краіны і народы. Сёння, на жаль, ён таксама актыўна палітызуецца Захадам». У мэтах павышэння аўтарытэту дзяржаў-членаў і канкурэнтаздольнасці спартсменаў на сусветных арэнах беларускі бок прапанаваў разгледзець магчымасці правядзення ў рамках ШАС комплексных міжнародных спаборніцтваў па летніх алімпійскіх відах спорту ў 2024 годзе і па зімовых — у 2026 годзе.

Беларусь гатовая канструктыўна супрацоўнічаць па пытаннях процідзеяння тэрарызму, сепаратызму, экстрэмізму, незаконнаму абароту наркотыкаў, зброі, ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў, арганізаванай злачыннасці і нелегальнай міграцыі, адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама заявіў аб падтрымцы стварэння ўніверсальнага цэнтра па пагрозах і выкліках бяспецы ШАС на базе рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ў Ташкенце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўзаемадзеянне і збліжэнне Беларусі з ШАС непарыўна звязанае з фарміраваннем архітэктуры бяспекі і супрацоўніцтва ўсяго Еўразійскага кантынента. «Дзякуючы свайму палітычнаму ўплыву, эканамічнай сіле і ўнутранай трываласці наша арганізацыя цалкам саспела для таго, каб больш актыўна і настойліва спрыяць выбудоўванню міжнароднай палітыкі на прынцыпах непадзельнай бяспекі і разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця», — адзначыў Прэзідэнт.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

За мяжу з бацькамі і без іх. Дзіця можа выехаць, калі ёсць згода на аздараўленне

За мяжу з бацькамі і без іх. Дзіця можа выехаць, калі ёсць згода на аздараўленне

Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.