Вы тут

Качанава: Добра дапамагаць таму, хто сам стараецца нешта зрабіць


Такімі словамі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла важнасць работы органаў мясцовай улады ў вырашэнні пытанняў на месцах, у прыватнасці, зямельна-маёмасных праблем падчас рабочай сустрэчы ў Стоўбцах. Яна падкрэсліла, што людзям неабходна ведаць пра існаванне адзінага рэестру пустуючых дамоў, які з 1 студзеня дзейнічае ў краіне, каб яны маглі набываць дамы і ўчасткі замест таго, каб уладам прыходзілася руйнаваць лядашчае нічыйнае жыллё. Сенатар дадала таксама, што, магчыма, надышоў час заняцца праблемамі не толькі жылых дамоў, але і пераходзіць да адміністрацыйных будынкаў у малых населеных пунктах, дзе закінутыя будынкі ніколі не будуць нікім выкарыстоўвацца, аднак выгляд мястэчак пры гэтым псуюць.


Раней многія рашэнні трэба было прымаць на рэспубліканскім узроўні, а цяпер гэта могуць зрабіць на месцах тыя людзі, якія працуюць у органах мясцовага самакіравання. Для гэтага створаны ўсе ўмовы. «У Стоўбцах мы пабачылі, як сёння можна зрабіць сацыяльную сферу і рэалізоўваць эканамічныя задачы. І гэта сумесная работы ўлады і людзей, бо вынік ёсць там, дзе працуюць сумесна», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Падчас рабочага візіту яна наведала шматфункцыянальную грамадскую прастору «Кінатэатр «Беларусь», існаванне якой стала магчымым па прапанове мясцовай моладзі, якой не хапала падобнага цэнтра; азнаёмілася з аб’ектамі сацыяльнай інфраструктуры Стоўбцаў; пабывала ў раёне індывідуальнай забудовы мікрараёна Паўночны аграгарадка Заямнае. Выканала Наталля Качанава і святочную місію: у Дзень Канстытуцыі разам з Аляксандрам Турчыным, старшынёй Мінаблвыканкама, яна ўручыла пашпарты мясцовай моладзі. Атрымаць першы дарослы дакумент разам з Канстытуцыяй з рук высокіх гасцей змаглі выдатнікі вучобы і актывісты грамадскага жыцця.

— Асноўная сацыяльная палітыка нашай дзяржавы — клопат пра чалавека — рэальна ўвасабляецца ў жыццё. Мы прававая дзяржава, пра што сведчыць Канстытуцыя, і мы заўжды жылі і будзем жыць па законах, — падкрэсліла сенатар. — Навэлы і прапановы ў галоўны дакумент краіны, якія летась былі прапанаваны, адобраны і падтрыманы грамадзянамі падчас рэферэндуму, бачым, на карысць народа і дзяржавы. Менавіта людзі прапаноўвалі, што трэба ўнесці ў Канстытуцыю, каб наша краіна захавала свой суверэнітэт і незалежнасць. Нашы гістарычныя і традыцыйныя каштоўнасці закладзены ў абноўленай Канстытуцыі. 

Падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі «Аб сумеснай рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па вырашэнні праблемных пытанняў у галіне зямельна-маёмасных адносін і навядзення парадку на зямлі» у Стоўбцах раёны прадставілі свой вопыт у вырашэнні зямельных пытанняў: іх уводу ў севазварот, продажу маёмасці іншым карыстальнікам або зносу.

Наталля Качанава падкрэсліла важнасць такіх сустрэч з органамі мясцовага самакіравання ў розных кутках краіны, паколькі падчас іх можна не толькі азнаёміцца з вопытам работы ўлады з людзьмі, але і пачуць праблемы, якія існуюць у рэгіёнах. «Раён уразіў мяне добраўпарадкаванасцю, чысцінёй, парадкам, тым, як тут вядзецца работа па ўцягванню ў абарот пустуючых будынкаў», падзялілася яна і дадала, што прыняла да ўвагі многія прапановы, якія прагучалі падчас сустрэч. Магчыма, у краіне з часам з’явіцца і гэткая інтэрнэт-крама старога жылля, дзе кожны зможа выбраць сабе аб’ект па густу. Пра ўсё гэта падрабязней мы раскажам у наступным нумары «Мясцовага самакіравання».

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.