Вы тут

Іван Крупко правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Ветцы


Да старшыні Гомельскага аблвыканкама адной з першых звярнулася жыхарка Жыткавічаў. Жанчына папрасіла дапамагчы разабрацца ў юрыдычна заблытанай сітуацыі.


Як распавяла заяўніца, у мінулым годзе скончыўся тэрмін дагавора арэнды, заключанага прыватным прадпрыемствам яе мужа на карыстанне вадаёмамі. Дагавор арэнды яны працягнуць не змаглі: ім адмовілі, бо былі пратэрміноўкі імі як арандатарамі выплат плацяжоў і налічанай пені. Цяпер сям’я заяўніцы вадаёмамі карыстацца не мае права, але і з працэдурай іх вяртання не можа ніяк разабрацца. Арандатар не адмаўляецца ад пагашэння пратэрмінаваных выплат і ўвогуле гатовы працягваць прадпрымальніцкую дзейнасць. Пры гэтым, па словах жыхаркі Жыткавічаў, у яе з мужам ёсць пытанні па афармленні дакументацыі. Яны не могуць разабрацца ў дадзенай сітуацыі самастойна.

Прызначыць камісію і канчаткова разабрацца па сутнасці агучанай справы — такое даручэнне адказным службам даў Іван Крупко. Губернатар запэўніў, што гэты зварот застанецца на кантролі да поўнага вырашэння.

На прамой лініі адразу некалькі пытанняў кіраўніку рэгіёна адрасаваў жыхар Гомеля. У тым ліку мужчына закрануў тэму будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў Навабеліцкім раёне абласнога цэнтра. Гамяльчанін падзяліўся, што было б вельмі добра, каб ва ўстанове аховы здароўя для дзяцей было ўсё: ад МРТ да дзіцячага басейна для рэабілітацыі.

Як пераканаў Іван Крупко, у паліклініцы будзе забяспечана работа ўсіх неабходных спецыялістаў. Пры гэтым ужо цяпер у раёне ідзе рэканструкцыя здраўніцы, дзе прадугледжана работа басейна. 

— Зараз займаемся рэканструкцыяй дзіцячага санаторыя «Крышталь». Прывядзём яго ў парадак, і будзе дастойная база аздараўлення і рэабілітацыі для дашкалят Гомеля, — адзначыў старшыня аблвыканкама.

З просьбай дапамагчы ў вырашэнні жыллёвай праблемы да губернатара звярнуўся жыхар Веткі. Як патлумачыў заяўнік, дом, у якім ён пражываў з дзецьмі, быў ва ўласнасці камунальнага прадпрыемства. У 2021 годзе жыллё згарэла. Прычынай пажару прызналі няспраўнасць электраправодкі. Заяўнік спадзяецца, што ёсць варыянты атрымаць новае жыллё. Бо тое, што раней прапаноўвалі, яго не задаволіла. 

— Устанавіць вінаватага. Калі ёсць ваша віна — давядзецца кампенсаваць, — адказаў заяўніку кіраўнік рэгіёна. — Сыну як маладому спецыялісту варта ўладкавацца на працу ў Ветцы і атрымаць арэнднае жыллё. 

Як было адзначана падчас прыёму губернатара, сам заяўнік ужо цяпер можа прэтэндаваць на арэнднае жыллё ў райцэнтры. 

Падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян кіраўніку рэгіёна жыхары Гомельшчыны адрасавалі і шэраг іншых пытанняў: ад якасці дарог да вядзення фермерскай дзейнасці. Па кожным агучаным звароце былі дадзены тлумачэнні і канкрэтныя даручэнні адказным службам. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».