Вы тут

Майстар-клас па дэкараванню талерак у тэхніцы «трафарэт». Фотарэпартаж


Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў першы майстар-клас у межах выставачнага праекта «Фарфоравае асарці». Госці мерапрыемства разам з прадстаўніцай Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Керус вучыліся дэкараваць талеркі ў тэхніцы «трафарэт».


Што асаблівага ў гэтай тэхніцы? Па словах Наталлі Керус, яна настолькі простая, што нават чалавек, які ніколі не трымаў у руках пэндзлік зможа задэкарыраваць любую рэч дома. Для гэтага патрэбны трафарэт, краскі і кавалачкі губкі. Можна купіць гатовы клеючы трафарэт. Гэта вельмі зручна пры дэкарыраванні мэблі. Калі вас не ўладкоўваюць гатовыя малюнкі, можна замовіць трафарэт са сваім дызайнам альбо зрабіць яго самастойна з дапамогай паперы і скотчу. Самая стойкая фарба — алейная. Больш за тое, яна не мае патрэбы ў наступным пакрыцці лакам. Аднак у параўнанні з гуашшу і акрылам сохне даволі доўга. 

Пакуль я разбіралася ў тым, што гэта за тэхніка, на вачах звычайны посуд зменьваўся і станавіўся творам мастацтва. Поўная свабода творчасці: хтосьці абраў насычаныя раслінныя ўзоры, хтосьці аддаў перавагу народным арнаментам. Але ўсе талеркі атрымліваліся неверагоднымі. 
Гэты майстар-клас будзе праведзены паўторна 23 сакавіка. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.