Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У першай палове тыдня можаце сутыкнуцца з праблемай, якая прымусіць вас сур'ёзна задумацца над прыярытэтамі. У аўторак у паездках любой далёкасці (у тым ліку і на ліфце) магчымы непрадбачаныя затрымкі і спазненні. У другой палове тыдня паспрабуйце перагледзець свае ўяўленні аб сяброўстве. У пятніцу не варта недаацэньваць сваіх перамог, але чым менш пра гэта будуць ведаць навакольныя, тым лепш будзе для вас.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Неабходна сабрацца і сканцэнтравацца перад вырашальным крокам. Асцярожна абыходзьце небяспечныя месцы, імкніцеся не прыцягваць да сябе залішняй увагі. Тыдзень будзе напоўнены зносінамі, знаёмствамі з новымі цікавымі людзьмі. Працы назапасілася вельмі шмат, і вы, як заўсёды, незаменныя, таму расслабіцца не атрымаецца. Будзьце ўважлівыя да прадстаўнікоў процілеглага полу, інакш можна страціць партнёра. Трымайце ўсе справы пад кантролем, і тады сітуацыя абавязкова вырашыцца на вашу карысць. У суботу можа ўзнікнуць праблема выбару.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні падзеі будуць непрадказальныя і некалькі неўпарадкаваныя, але ўсё вырашыцца на вашу карысць. Атрымаеце якраз тое, чаго так доўга дамагаліся. На працы вас чакае паляпшэнне стасункаў з калегамі і начальствам, можна разлічваць на прэмію. У асабістым жыцці зоркі прадракаюць прыемныя змены.


РАК. Добрасумленнай працай вы па праве заваюеце ўвагу і добразычлівасць навакольных. Аўторак няўдалы для прыняцця адказных рашэнняў, але спрыяльны для творчай працы. У сераду можаце атрымаць падтрымку аднадумцаў і добразычлівасць начальства, з'явіцца магчымасць заняць больш высокую пасаду. У пятніцу адмоўцеся ад асабістых амбіцый, гэта дазволіць захаваць час, сілы і нервы. Нядзелю лепш правесці дома.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні ёсць верагоднасць аказацца акунутымі ў чужую мітусню: з-за сяброў, у справах якіх будзеце актыўна ўдзельнічаць, вас могуць прыцягнуць да сумежнага праекта па працы. Аўторак можа аказацца найбольш сумятлівым і незразумелым днём, не спрабуйце разабрацца ў тым, што адбываецца, проста рабіце сваю справу. Не думайце пра тое, што вас не датычыцца. У чацвер могуць адбывацца раптоўныя і непрадбачаныя падзеі, аднак не варта панікаваць.


ДЗЕВА. Прыемна адчуваць сябе значным чалавекам, павага надае ўпэўненасць ва ўласных сілах. Пачынаюць умацоўвацца вашыя пазіцыі на працы і ў бізнесе. А вось спраўляцца з новымі праблемамі і цяжкасцямі ў асабістым жыцці давядзецца самому. Сканцэнтруйцеся і дзейнічайце. Будзьце ўважлівыя да ўсіх прапаноў ад процілеглага полу, не прапусціце свой поспех. Калі ўзнікне жаданне вучыцца новаму, паспрабуйце яго ажыццявіць.


ШАЛІ. На гэтым тыдні прыемныя сюрпрызы і нечаканасці будуць у асноўным адносіцца да сферы асабістага жыцця. Аднак не варта залішне сябе перагружаць зносінамі з вялікай колькасцю людзей. Гэты час больш падыходзіць для разумовых і духоўных заняткаў. У сярэдзіне тыдня ў працоўных справах бярыце ініцыятыву на сябе. Вам будуць удавацца самыя няпростыя праекты. У другой палове тыдня адчуеце прыліў энергіі.


СКАРПІЁН. Можа рэзка ўзрасці колькасць кантактаў, а таксама атрыманай з розных крыніц інфармацыі. Зможаце добра зарабіць і атрымаць выгадную прапанову. У панядзелак давядзецца прымаць вельмі важнае рашэнне. У сераду вас могуць наведаць свежыя і арыгінальныя ідэі, таму лепш заняцца працай з творчым элементам, руціна пачакае. У пятніцу паспрабуйце пазбавіцца ад старога і непатрэбнага.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні пастарайцеся не паддавацца на ўгаворы рызыкнуць. Не ўвязвайцеся ў авантуры, можна занадта шмат страціць. Хутчэй, наадварот: чым цішэй і спакайней праведзяце гэты тыдзень, тым больш паспяховай будзе ваша найбліжэйшая будучыня. Рэалістычна ацэньвайце сітуацыю, якая склалася. У некаторых сітуацыях будзе мець сэнс пачаць усё нанова. Выхадныя добрыя для адпачынку ў коле сяброў.


КАЗЯРОГ. Будуць лёгкія, нязмушаныя кантакты з рознымі людзьмі. Верагодныя разнастайныя сустрэчы па інтарэсах, паездкі. Рамантычны флірт узнімае настрой. Інтуіцыя дазволіць знайсці карысныя сувязі нават сярод натоўпу выпадковых людзей і зрабіць сур'ёзны прафесійны выбар. Не распыляйцеся, засяродзьцеся на самым галоўным і важным, толькі тады здабудзеце поспех і прызнанне навакольных.


ВАДАЛІЎ. Задумайцеся над сітуацыяй, якая склалася на працы. Памятайце, што шмат залежыць ад вас і вашай ініцыятывы. Было б жаданне — можна знайсці і прыдумаць шмат новага і цікавага. Не праходзьце міма дробязяў, ва ўсім разбірайцеся да канца. Надышоў час, калі неабходна сур'ёзна паставіцца да кар'еры. Увогуле, тыдзень абяцае быць дастаткова неспакойным, поўным не вельмі прыемных нечаканасцяў. Эмацыянальная ўстойлівасць можа панізіцца, а раздражняльнасць, наадварот, узрасце. У выхадныя прысвяціце больш часу самому сабе.


РЫБЫ. На гэтым тыдні пажадана надаць больш часу асабістаму жыццю, з'явіцца больш сіл і магчымасцяў, смеласці і рашучасці. Шчасце не за гарамі, трэба проста ў яго паверыць. Будзьце больш актыўныя: супрацоўнічайце, заключайце здзелкі і саюзы, але не забывайце, што жаданні партнёраў гэтак жа важныя, як і вашы ўласныя, інакш можа ўзнікнуць скандал. Нядзеля — цудоўны дзень для сузірання і аналітычнай работы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».