Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага мае намер рэалізаваць вялікі культурна-асветніцкі праект пад назвай «Праз кнігу — да міру і стварэння».
Паводле інфармацыі намесніка дырэктара бібліятэкі Ларысы Верамчук, мэтамі праекта яго аўтары называюць умацаванне ідэй міру і міжкультурнага дыялогу ў грамадстве, а таксама папулярызацыю лепшых кніг аб гуманізме, дружбе, каштоўнасці чалавечага жыцця ва ўсіх гістарычных эпохах, ва ўсіх краінах.
Запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя культуры і літаратуры розных краін свету, адбудуцца сустрэчы з вядомымі людзьмі, творчыя імпрэзы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніжных выстаў.
І першае мерапрыемства праекта адбудзецца заўтра (21 сакавіка). На сустрэчу з чытачамі малодшага школьнага ўзросту прыйдзе консул Рэспублікі Казахстан ў Брэсце Айдар Шалбаеў. Ён пазнаёміць юных чытачоў з культурай і звычаямі сваёй краіны, раскажа пра нацыянальнае казахскае свята Наўрыз, прачытае казахскую народную казку, адкажа на пытанні ўдзельнікаў.
Сустрэча адбудзецца ў 13.30 у актавай зале абласной бібліятэкі.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю: pexels.com
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.