Вы тут

Дажджы і да +13°С чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка


Кароткачасовыя дажджы і да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак, 21 сакавіка, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, а раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман, а па паўночным усходзе на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а ўдзень — 7-13 градусаў цяпла.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».