Спецыяльны аўтобусны маршрут Мінск — мемарыяльны комплекс «Хатынь» будзе арганізаваны ў дзень Хатынскай трагедыі, 22 сакавіка, паведамілі ў Мінскім аблвыканкаме.
Аўтобусы сярэдняй умяшчальнасці будуць адпраўляцца ад станцыі метро «Усход» праз Лагойскі тракт з выкананнем прыпынкаў «Карбышава» і «Аграгарадок Лясны». Назад рух будзе ажыццяўляцца па гэтым жа маршруце. Расклад і схему руху можна знайсці тут.
Кошт праезду пры руху ад пачатковай кропкі складзе 6 рублёў, з прамежкавых прыпынкаў кошт праезду будзе ніжэй.
Прэв’ю: БелТА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.