Вы тут

Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання заключылі кантракты на $2 млн на выстаўцы ў Катары


Беларускія вытворцы прадуктаў харчавання заключылі кантракты на $2 млн на выстаўцы «Агрытэк» у Катары, паведамілі БелТА ў выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» БелГПП.


Фота «Белінтэрэкспа» БелГПП

Экспазіцыя Made in Belarus была прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы «Агрытэк», якая прайшла з 15 па 19 сакавіка ў Досе (Катар). Беларусь упершыню прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Катары. Арганізатарам беларускай экспазіцыі і эксклюзіўным прадстаўніком міжнароднай выстаўкі ў Катары стала прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

У ходзе выстаўкі Мінскі малочны завод нумар 1 падпісаў кантракты на пастаўку сухога малака ў Катар, Кувейт і Аман. Агульная сума кантрактаў склала $2 млн.

«Павільён беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature ўжо з першага дня карыстаўся вялікай цікавасцю з боку ўдзельнікаў, у тым ліку дзелавых колаў Катара. У час выстаўкі беларускую экспазіцыю наведалі сёмы эмір Катара Хамад бен Халіфа аль-Тані і сястра кіруючага эміра. Высокапастаўленыя госці павільёна былі прыемна здзіўлены якасцю беларускай прадукцыі. Варта адзначыць, што павільён выклікаў асаблівую цікавасць не толькі ў наведвальнікаў выстаўкі, але і ў сродкаў масавай інфармацыі Катара», — адзначылі ў «Белінтэрэкспа».

Усяго ўдзел у міжнароднай выстаўцы прынялі 9 вытворцаў Беларусі сярод больш як 670 экспанентаў з 55 краін свету. Фаварытамі ў наведвальнікаў беларускага павільёна аказаліся натуральны бярозавы сок без цукру, вэнджаныя перапяліныя яйкі, тварожныя сыркі і марожанае. Таксама на выстаўцы былі прэзентаваны навінкі вытворчасці — сыры ад Мінскага малочнага завода нумар 1, прадукцыя з дабаўленнем сыроваткі з Глыбоцкага малочнакасервавага камбіната, выразка ялавічная ў натуральнай цвілі ад Магілёўскага мясакамбіната, лушчанае зерне пшаніцы і жыта ад «Лідахлебапрадукта», а таксама сухія сумесі для гатавання марожанага ад Слуцкага сыраробнага камбіната.

На цырымоніі закрыцця выстаўкі адбылася канферэнцыя для яе ўдзельнікаў, у ходзе якой была прэзентавана інфармацыя пра Беларусь, яе эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял. Асобны блок быў прысвечаны харчовай бяспецы і дзейнасці беларускіх кампаній.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».