Вы тут

17 красавіка ў сувязі з планавым рамонтам — часовыя змяненні ў графіку шэрагу цягнікоў на ўчастку Мінск — Баранавічы


17 красавіка цягнікі № 737, 725 Мінск — Брэст адправяцца з Мінска раней, чым звычайна: цягнік № 737 адправіцца з Мінска ў 12.50 (на 25 хвілін раней, чым звычайна), а цягнік № 725 адправіцца з Мінска ў 14.40 (на 21 хвіліну раней, чым звычайна). Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Таксама ў перыяд з 4 па 28 красавіка шэраг цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній на ўчастку Мінск — Баранавічы будзе рухацца з невялікімі зменамі ў раскладзе. БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю пра змены ў графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» ці па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».