Вы тут

Студэнты БДУ сталі абсалютнымі пераможцамі Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды — 2023


У індывідуальным заліку дыпламантам I ступені стала чатырохкурсніца юрыдычнага факультэта БДУ Дзіяна Крыльцова. У камандным спаборніцтве лепшай прызнана зборная «Тандэм» юрыдычнага факультэта БДУ.


Фота: БДУ

Таксама ў індывідуальным заліку дыплома ІІ ступені ўдастоены студэнткі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вікторыя Якавук і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Лілія Казак. Трэцяе месца падзялілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы Сафія Мельнічэнка, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Якаў Несцяровіч і БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій Артур Барушка.

На другім месцы размясціліся зборныя каманды юрыстаў БДУ «Авангард Феміды» і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Academius. Бронзу ў гэтым туры падзялілі каманды «Вердыкт» БДЭУ, Lynces Justae Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і «Купалаўцы» ГрДУ імя Янкі Купалы.

Званняў «Найлепшы абвінаваўца» і «Найлепшы абаронца» ўдастоены трэцякурснік юрыдычнага факультэта БДУ Георгій Бухаў і студэнтка БДЭУ Юлія Каначук адпаведна.
Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі медалямі, каштоўнымі прызамі, а таксама ўручылі спецыяльныя ўзнагароды ад партнёраў алімпіяды. Акрамя таго, будучыя юрысты атрымалі прапановы прайсці стажыроўку ў беларускіх юрыдычных кампаніях.

Усяго сёлета ў юрыдычнай алімпіядзе прынялі ўдзел 12 каманд і 40 студэнтаў у асабістым першынстве. Арганізатарам спаборніцтва выступіў юрыдычны факультэт БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?