Вы тут

За буйны крадзеж зберажэнняў у калегі затрыманы жыхар Брэста


У міліцыю з заявай аб крадзяжы буйной сумы звярнулася 62-гадовая выкладчык адной з сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі Брэста. Урон склаў 5,6 тысячы долараў, паведамляе УУС аблвыканкама.


Жанчына патлумачыла, што зберажэнні захоўвала ў кабінеце на працы, бо аднойчы стала ахвярай крадзяжу з кватэры. Некалькі гадоў грошы не правярала, а прапажу выявіла, калі вырашыла іх пералічыць.

Аператыўнікі ўстанавілі, што да крадзяжу можа мець дачыненне 26-гадовы калега жанчыны. Малады чалавек прызнаўся міліцыянерам, што калі ў кабінеце нікога не было, хацеў выкрасці ў жанчыны некалькі рублёў на асабістыя патрэбы. Але калі знайшоў буйную суму ў валюце, не змог выстаяць. Ён купіў сувенірныя купюры і замяніў імі сапраўдныя. Крадзеныя грошы выдаткаваў на куплю аўтамабіля.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж, здзейснены ў буйным памеры. Фігуранту пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.