Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык сустрэўся ў Ерэване з намеснікам прэм’ер-міністра Арменіі Мгерам Грыгаранам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада.
Віцэ-прэм’еры абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін. У прыватнасці, размова ішла пра ўзаемадзеянне ў машынабудаванні, будаўнічай сферы, лясной гаспадарцы.
Бакі адзначылі высокую дынаміку тавараабароту, выказалі задавальненне, што тэндэнцыя мае двухбаковы характар. Выказана ўзаемная зацікаўленасць прадаўжаць актыўна працаваць, знаходзіць рэзервы і імкнуцца да больш высокіх вынікаў.
Таксама Пётр Пархомчык сустрэўся з міністрам эканомікі Арменіі Ваганам Керабянам. Бакі згадзіліся прымаць неабходныя ўзгодненыя меры для падтрымання высокай дынамікі двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, кааперацыйнай і іншых сферах. Узаемную цікавасць уяўляе рэалізацыя праектаў прамысловай кааперацыі, удзел беларускіх спецыялістаў у праграме развіцця лясной гаспадаркі Арменіі, пастаўкі ў Арменію пасадачнага матэрыялу, пастаўкі ў Беларусь высакаякаснай плодаагародніннай прадукцыі.
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.