Вы тут

Дэлегацыя Беларусі ўдзельнічае ў агляднай нарадзе Канвенцыі аб ядзернай бяспецы ў Вене


Аб’яднаная восьмая і дзявятая нарада дагаворных бакоў па разглядзе Канвенцыі аб ядзернай бяспецы праходзіць з 20 па 31 сакавіка ў міжнародным цэнтры ў Вене, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Аўстрыі.


Фота: МЗС Беларусі

Беларускую дэлегацыю на нарадзе ўзначальвае начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Лугаўская. У складзе дэлегацыі Беларусі таксама прадстаўнікі міністэрстваў энергетыкі, аховы здароўя, замежных спраў, Нацыянальнай акадэміі навук і Беларускай АЭС.

Праграма работы дэлегацыі ўключае ўдзел у пленарных пасяджэннях і абмеркаванне ў рамках краінавых груп прадстаўленых удзельнікамі канвенцыі нацыянальных дакладаў. Прэзентацыя і разгляд нацыянальнага даклада Беларусі адбудзецца 21 сакавіка.

Вопыт Беларусі, якая пачала эксплуатацыю сваёй першай атамнай электрастанцыі, традыцыйна прыцягвае ўвагу шырокага кола ўдзельнікаў мерапрыемства. Тэкст нацыянальнага даклада Беларусі аб выкананні абавязацельстваў па Канвенцыі аб ядзернай бяспецы (на рускай і англійскай мовах) размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы заключана пад эгідай МАГАТЭ ў 1994 годзе. Яе бакамі з’яўляюцца 90 дзяржаў і Еўраатам. Беларусь стала ўдзельнікам гэтага міжнароднага дагавора з 1998 года і прымае ўдзел ва ўсіх яго аглядных нарадах. Такія нарады праводзяцца кожныя тры гады для разгляду нацыянальных дакладаў аб выкананні ўзятых міжнародных абавязацельстваў і садзейнічання ўмацаванню ядзернай бяспекі ў свеце.

У 2020 годзе аглядная нарада не праводзілася з-за пандэміі каранавіруса, таму ў гэтым годзе аб’яднаная нарада ахоплівае два аглядныя перыяды

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.