Вы тут

Рачкоў: Беларусь заўсёды заклікала да пабудовы міру


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках удзелу ў другой міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Расія — Афрыка», якая праходзіць у Маскве, выступіў падчас круглага стала «Непадзельная бяспека: магчымасці і ўклад парламентарыяў», паведамляе БелТа са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


Фота: Савет Рэспублікі

У сваім выступленні Сяргей Рачкоў заявіў, што Беларусь заўсёды была донарам рэгіянальнай бяспекі, заклікала да пабудовы міру, свабоднага ад войнаў і канфліктаў, гвалту і ціску, да развіцця ўсебаковага, раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, да дасягнення ўсёабдымнай, устойлівай і заснаванай на супрацоўніцтве бяспекі з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў і народаў.

Сенатар акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў круглага стала на ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні шырокамаштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі ў духу Сан-Францыска, каб выпрацаваць ясныя і празрыстыя дамоўленасці аб правілах новага светапарадку, які забяспечыць гарантыі бяспекі ўсім членам міжнароднай супольнасці на аглядную перспектыву.

«У цяперашнем годзе Беларусь старшынствуе ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мы маем намер правесці ў Мінску міжнародную канферэнцыю па праблематыцы перспектыў бяспекі ў Еўразіі. Такім чынам мы хочам вярнуць свет да экспертнага ўсведамлення праблем усеагульнай мілітарызацыі і гонкі ўзбраенняў, пагрозы якіх становяцца рэальнасцю», — падкрэсліў Сяргей Рачкоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».