Вы тут

Пенсіянер з Шаркаўшчыны перадаў ашуканцам 40 тысяч рублёў, узятых у крэдыт


62-гадовы жыхар Шаркаўшчыны пазбавіўся буйной сумы грошай з-за махляроў. Мужчына ў месенджары натрапіў на аб'яву аб дадатковым заробку і адгукнуўся на яе.


З ім звязаліся і сталі абяцаць вялікі прыбытак ад удзелу ў інвестыцыйным праекце. Пенсіянеру распавялі, што з гэтага часу ён укладвае свае грошы ў нафтавы бізнэс. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Для таго, каб абароты былі большымі, трэба было перадаваць сваім куратарам грошы. Іх у пацярпелага не было. Тады ён накіраваўся ў банкі для ўзяцця крэдытаў. Усяго мужчына аформіў дзевяць пазык на агульную суму 40 тысяч рублёў.

Уся наяўнасць была перададзена зламыснікам. Тыя абяцалі неўзабаве вярнуць нібы заробленыя на інвестыцыях некалькі дзясяткаў тысяч долараў. Але грошы так і не паступілі на рахунак пенсіянера, а неўзабаве перапынілася і сувязь з бізнес-настаўнікамі. Толькі пасля гэтага жыхар райцэнтра звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў. Шаркаўшчынскім РАУС вядзецца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».