Заўважылі, што з надыходам вясны стала лягчэй прачынацца? Віднее раней, павялічыўся дзень, усё часцей выглядае сонца, з-за чаго паляпшаецца настрой і адчуваеш сябе лепш. Але з чым гэта звязана? Чаму восенню і зімой нам так цяжка прачынацца і менавіта ў гэты час здараюцца дэпрэсіі? І што патрэбна, каб арганізм працаваў як гадзіннік? Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ганнай РОДЗІЧ.
— Прыкладна 5—10 % людзей, чвэрць з якіх жанчыны, пакутуюць на афектыўнае сезоннае расстройства, або зімовую дэпрэсію. Пры гэтым зніжаецца працаздольнасць, павялічваецца патрэба ў вугляводах, расце вага, узнікаюць цяжкасці з абуджэннем, а падтрыманне сацыяльных кантактаў змяншаецца да нуля, — расказвае ўрач.
І прычына гэтага — у асветленасці. Сонечнае святло патрэбна ўсім жывым арганізмам для нармальнага працякання фізіялагічных працэсаў. Яно рэгулюе так званы біялагічны гадзіннік, ці цыркадныя рытмы, якія, у сваю чаргу, кіруюць біялагічнымі і паводзіннымі рэакцыямі чалавека.
— У агульным працэсе задзейнічаны галаўны мозг, святлоадчувальныя клеткі сятчаткі вачэй і адмысловыя гены, якія адказваюць за сінтэз некаторых бялкоў. Актыўнасць гэтых генаў вагаецца на працягу сутак. Як толькі ўзровень бялкоў дасягае вызначанага ўзроўню, сінтэз спыняецца, калі ўзровень падае — сінтэз аднаўляецца. А вызначальным фактарам ва ўсім гэтым выступае пачатак светлавога дня. На працягу дня ўзровень «патрэбных» бялкоў нарастае і прыводзіць да запуску сінтэзу гармону сну мелатаніну. Яго канцэнтрацыя ўзрастае ўвечары і дасягае піка ноччу (у перыяд з 23 да 5 гадзін), а днём зніжаецца, — тлумачыць Ганна Родзіч.
Мелатанін рэгулюе ў арганізме цыкл «сон — няспанне», і, што цікава, сінтэз яго ідзе ў поўнай цемры, таму так важна спаць без крыніц святла і з закрытымі шторамі. А то можна «спалохаць» мелатанін. Гэты гармон аказвае антыаксідантнае і антыстрэсавае дзеянне. Ён спрыяе рабоце мозгу і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Недахоп мелатаніну абумоўлівае сімптомы сезоннай хандры (хранічную стомленасць, раздражняльнасць, зніжэнне імунітэту і кагнітыўных функцый, дрэнную адаптацыю да змены часавых паясоў).
Калі ж надыходзіць раніца, сонечнае святло трапляе на сятчатку вачэй і бялковыя комплексы канчаткова распадаюцца, павышаецца сінтэз іншага важнага гармону — картызолу, які забяспечвае нармальнае функцыянаванне сардэчна-сасудзістай і бронха-лёгачнай сістэм. Гэты гармон таксама можна назваць «гармонам стрэсу» дзякуючы яго актыўнаму ўдзелу ў фарміраванні адаптыўнай рэакцыі арганізма на экстранныя сітуацыі — траўмы, голад, фізічныя і псіхічныя нагрузкі. Гэта і ёсць пункт адліку, які настройвае біялагічны гадзіннік. Прыкладна 7 % людзей маюць патрэбу ў падобнай штодзённай сінхранізацыі.
Што ж адбываецца ва ўмовах недастатковай асветленасці? У зімовы час пачатак дня мы змушаныя праводзіць пры штучным асвятленні. Пры гэтым адсутнічае галоўны фактар, які спрыяе распаду бялковага комплексу — сонечнае святло. Такім чынам, «начны» бялковы комплекс будзе існаваць даўжэй і вызначыць апісаную вышэй сімптаматыку.
Для гэтага важна выконваць некалькі простых правіл:
Алена КРАВЕЦ
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?